Жаночае шчасце Надзеi

Пяцёра дзяцей, муж, вялікая гаспадарка, такі ж вялікі дом, парнікі, капуста. Пэўна, вы ўявілі стомленую жанчыну, якая толькі і марыць, каб адпачыць. Аж не, Надзея Пятроўна Украінец, якая ўзнагароджана ордэнам маці, зусім не падыходзіць пад гэта ўяўленне. Прывабная, стройная, вясёлая і гаваркая мнагадзетная маці з Вялікага Малешава наадварот уразіла сваёй маладжавасцю і бадзёрым настроем. А я ўвогуле ёй дзесяць гадоў скінула.

– Ой, дзякуй, – пачырванела Надзея, – мне ўжо 40 гадоў будзе ў канцы кастрычніка. У нас гэты год багаты на юбілеі,  мужу  Генадзю столькі ж споўнілася другога верасня. А 16 гадоў таму ў гэты самы дзень нарадзілася наша другое дзіця і першы сын Сяргей. Муж і дагэтуль настойліва адмаўляецца ад падарункаў, маўляў, лепшы я ўжо падарыла.

Пакуль Надзея рабіла каву на ўтульнай кухні, да нас прыбегла светлавалосая жвавая дзяўчынка, якая пяшчотна абняла маці.

– А гэта наш маленькі жэўжык Надзейка, — знаёміць маці. – Так, так, вы правільна пачулі, у нас дзве Надзеі ў хаце. Нарадзіла я акурат за некалькі дзён да свайго дня нараджэння і муж адразу заявіў, што назаве дачушку ў гонар мяне. Чэсна сказаць, адразу блыталіся: дачку завуць, я адгукаюся, а калі мяне – яна бяжыць. А зараз звыклі, што ў нас ёсць Надзя і Надзейка.

За няспешнай размовай даведалася, што старэйшая дачка Аксана – студэнтка ўжо другога курса факультэта аграэкалогіі сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Успамінае Надзея Пятроўна, як шчымела сэрца, калі ўпершыню адпраўляла дачку на вучобу. Здаецца, так далёка, быццам у іншую краіну, нават раіла той забраць дакументы. Але Аксана праявіла свой настойлівы характар і цяпер задаволена і вучобай, і студэнцкім жыццём. Сярожа – адзінаццацікласнік, таксама збіраецца паступаць, цвёрда ўпэўнены: мужчына павінен сам стаць на ногі, каб ствараць сям’ю. І замест парнікоў выбірае адукацыю, бо яна больш перспектыўная. Яшчэ аднаго сыночка Анатоля Бог паслаў сям’і на Дзень маці – 14 кастрычніка. Той пакуль жыве звычайным вучнёўскім жыццём, наведвае сёмы клас, сябруе з аднакласнікамі, цікавіцца спортам. А вось дзевяцігадовая Таццяна – дзяўчынка сур’ёзная і маўклівая, абдумвае кожнае слова, перш чым сказаць, і заўсёды адказвае за свае ўчынкі. Таму на яе маці можа смела разлічваць у любой сітуацыі. Для малодшай сястрычкі яна і сяброўка, і настаўніца, і выхавальніца. У кожнага свой непаўторны характар, свае звычкі і густы. І з гэтым абавязкова трэба лічыцца –  упэўнена Надзея Пятроўна. Катэгарычна супраць дыктатуры ў сям’і, калі бацькі могуць мець рацыю, а дзеці не маюць права выбару. Паважаць трэба дзяцей з маленства, падтрымліваць, не толькі слухаць, але і чуць, разумець, і тады яны не будуць баяцца праблем у будучыні, стануць самастойнымі і ініцыятыўнымі.

Увогуле,  жанчына ўпэўнена,  што  перш  чым  выхоўваць дзяцей, трэба выхоўваць сябе. Які сэнс, напрыклад, крычаць на дачку за непавешанае на вешалку паліто, калі і ваша адзенне пакінутае на канапе? І так ва ўсім. Дзякуе Богу Надзея Пятроўна, што дагэтуль яны разам з мужам добрым прыкладам для дзяцей з’яўляюцца. І ніколі не даводзілася голас павышаць ці прымушаць да работы. Усюды разам: і на полі, і ў парніку, і пакоі свае без напамінаў прыбіраюць дзеці. Вось толькі за  тэлевізар бываюць невялікія спрэчкі. Дзяўчаты мульцікі хочуць, а хлопцы кіно даўно чакалі.

– Інтэрнэт ніяк не можам падключыць. Ужо колькі гадоў дабіваемся, а нам усё адмаўляюць у Століне, кажуць, нявыгадна. Самі разумееце, цяпер без інтэрнэта, як без рук. Часовая сувязь ёсць, але ад яе мала толку. Можа з вашай дапамогай гэтая справа зрушыцца з  месца,  –   з надзеяй гаворыць галава сямейства Генадзь Ігнатавіч.

За  ўсю  размову  гэта  адзіная    просьба  ў  мнагадзетнай сям’і, якая,  спадзяюся, усё ж вырашыцца. А так Надзея Пятроўна і Генадзь Ігнатавіч упэўнены, што няма нічога даражэйшага за здароўе родных і сяброў. Узаемапавага і любоў – аснова сямейнага шчасця і ладу ў доме. І ніякія грошы не заменяць звычайнай сямейная вячэры, на якую маці абавязкова спячэ свой найсмачнейшы торт.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Жаночае шчасце Надзеi: 5 комментариев

  • 29.09.2015 в 8:27 дп
    Permalink

    Сергей, по средством того, что это мое мнение и я имею право его выражать! Я не категорично против интернета! я против того, чтобы он затмил собой все (как мы видим повсеместно среди молодёжи). И да, считаю, что дети — это главное богатство. А ожидают их парники, или другое что-то — сами решат…

  • 28.09.2015 в 9:55 пп
    Permalink

    Птица Синица, вы сейчас свое сообщение по средствам чего здесь оставили? Вы в курсе, что ООН провозгласила свободный доступ в интернет базовым правом человека? Что уготовано деткам? Десятки соток парника и гектары капусты впереди?

  • 28.09.2015 в 12:39 пп
    Permalink

    Птица Синица, счастье не интернете, конечно. Как любящие родители они стараются дать своим детям как можно больше. Хорошо, если у них появится интернет после публикации. Хотя и это не факт(

  • 28.09.2015 в 12:08 пп
    Permalink

    Порадуйтесь, что у человека детей много! Вот это счастье! А не ваши интернеты!

  • 26.09.2015 в 10:25 пп
    Permalink

    Інтэрнэт ніяк не можам падключыць. Ужо колькі гадоў дабіваемся, а нам усё адмаўляюць у Століне, кажуць, нявыгадна. Самі разумееце, цяпер без інтэрнэта, як без рук. Часовая сувязь ёсць, але ад яе мала толку. Можа з вашай дапамогай гэтая справа зрушыцца з месца, – з надзеяй гаворыць галава сямейства Генадзь Ігнатавіч.

    За окном уж скоро завершится 15 год 21 столетия. РБ, в каком веке ты застряла?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *