Залаты медаль за вафлi

З высокімі ўзнагародамі вярнуліся прадстаўнікі Столінскага хлебазавода з Мінска, дзе праходзіў рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2015”.

На аглядзе дэманстраваўся вялікі рад вырабаў у многіх намінацыях. Прыемна адзначыць, што параўнальна новая прадукцыя столінскіх хлебапёкаў і кандытараў – вафлі мяккія — знайшла дастойнае месца і была высока адзначана конкурсным журы.

Столінскія мяккія вафлі “Восторг” трох найменняў — новыя, са згушчаным малаком і дэсертныя – прызнаны лепшымі на аглядзе і атрымалі залатыя медалі. Яшчэ адно найменне вафляў – з начыннем са смакам маліны – атрымала гран-пры.

Гэта чарговы агульны поспех калектыву Столінскага хлебазавода. Такая перамога здабыта дзякуючы мадэрнізацыі вытворчасці, старанню і ўменню працаўнікоў прадпрыемства. Тут яскрава праявіліся тэхналагічныя прыёмы прыгатавання смачнай прадукцыі.

– Па знешнім выглядзе, смакавых якасцях, стане начыння столінская навінка адпавядала самым патрабавальным нормам, –  расказвае начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Таццяна Рыгораўна Халімон. – Усе ўзнагароджаныя на аглядзе вафлі  прыгатаваны з сыравіны айчыннай вытворчасці, з натуральнымі інгрэдыентамі. Намі распрацавана больш за 20 рэцэптур мяккіх вафляў.

На канферэнцыі, якая падводзіла рысу агляду, высокія ўзнагароды былі ўручаны   дырэктару  прадпрыемства Вячаславу Мікалаевічу Шэлесту.

 Свой уклад у выраб смачнай вафельнай прадукцыі ўносяць кандытары Крысціна Эдуардаўна Зельманчук, Настасся Генадзьеўна Каралёва, Таццяна Леанідаўна Крывапуст, Алеся Уладзіміраўна Савончык, якія працуюць пад кіраўніцтвам майстра цэха Ганны Віктараўны Сушчык.

Цяпер прадпрыемства атрымала права наносіць узнагароды рэспубліканскага  агляду  на   этыкеткі адзначанай прадукцыі.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Залаты медаль за вафлi: 3 комментария

  • 18.09.2015 в 10:25 пп
    Permalink

    Вспомнил, знакомец рассказывал: на брестской «лампочке» выпускали люминесцентные лампы под лейблом General Electric (контракт был или что-то ещё, не суть) в России уходили влёт. Закончился контракт, марку убрали и никому лампы стали не нужны, хотя продолжают выпускать один в один. Вывод делайте сами!

  • 18.09.2015 в 10:12 пп
    Permalink

    P.S.Столинский хлебозавод-это хорошо, но все же… Может лучше придумать бренд, под которым и выпускать все эти сладости, что-то вроде «Слодыча» ну или «рошенка».

  • 18.09.2015 в 10:05 пп
    Permalink

    Только «Восторг», всегда и везде! Буду и в Бресте пиарить свой родной продукт! Может в скором времени и «Дубойская» появится?!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *