За мінулыя выхадныя на тэрыторыі раёна адбылося два дарожна-транспартныя здарэнні

Як расказаў “НП” начальнік АДАІ Столінскага РАУС Сяргей ТРАПЕЦ, за мінулыя выхадныя на тэрыторыі раёна адбылося два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх людзі атрымалі траўмы.

30 жніўня каля 15.20 гадзін у Белавушы на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Пушкіна 56-гадовая мясцовая жыхарка на скутары “Хорс” не ўступіла дарогу аўтамабілю “Фольксваген — Пасат”. У выніку здарэння жанчына на скутары атрымала шматлікія траўмы. Было ўстаноўлена, што яна не мела вадзіцельскага пасведчання і рухалася без моташлема. Праводзіцца праверка.

А ноччу 31 жніўня каля 0.30 гадзін у Дубаі па вуліцы Зайцава 19-гадовы юнак, які ніколі не меў вадзіцельскага пасведчання, на аўтамабілі “Опель-Вектра” вырашыў абагнаць аўтамабіль “Мерсэдэс”, але не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з ім.

Ад удару абодва аўтамабілі апынуліся ў кювеце, дзе сутыкнуліся з дрэвам. У выніку дарожна-транспартнага здарэння юнак і 21-гадовая дзяўчына — пасажырка аўтамабіля “Опель” — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі накіраваны на лячэнне ў Столінскую ЦРБ. Было ўстаноўлена, што абодва не былі прышпілены рамянямі бяспекі. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *