З 15 па 25 верасня на тэрыторыі Столінскага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя “Час стаць прыкметным!”

У асенне-зімовы перыяд традыцыйна павялічваецца колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавога транспарту.

– Каля 70 працэнтаў дарожна-транспартных здарэнняў адбываюцца ў цёмны час сутак, — расказвае старшы дзяржаўтаінспектар  АДАІ  Столінскага  РАУС  Юрый  АПАНОВІЧ. – Самы просты і зручны спосаб абазначыць сябе ў цемры – насіць святлоадбівальныя элементы.

Таму з 15 па 25 верасня на тэрыторыі Столінскага раёна будзе праводзіцца рэспубліканская прафілактычная  акцыя  “Час  стаць  прыкметным!”.  У  ходзе   правя-дзення акцыі будзе весціся шырокая інфармацыйна-тлумачальная работа аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху сярод пешаходаў і вадзіцеляў. Супрацоўнікі ДАІ выступяць у працоўных калектывах і навучальных установах, дзе раскажуць аб карысці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак і ва ўмовах абмежаванай бачнасці (туман, дождж, снегапад).

Вадзіцель бачыць пешахода са святлоадбівальнымі элементамі з вялікай адлегласці. Пры руху з бліжнім святлом фар гэтая адлегласць павялічваецца з 25-40 да 130-140 метраў, а пры руху з дальнім святлом фар – да 400 метраў. Рызыка наезду аўтамабіля на пешахода ці веласіпедыста змяншаецца на 85 працэнтаў. Трэба таксама памятаць, што за адсутнасць святлоадбівальных элементаў падчас руху па дарозе ў цёмны час сутак заканадаўствам прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Калі пешаход ці веласіпедыст знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, то штраф павялічваецца да пяці базавых велічынь. А калі пешы ўдзельнік парушыў правілы і тым самым стварыў аварыйную сітуацыю – штраф да васьмі базавых велічынь.

Усяго з пачатку года на тэрыторыі раёна з удзелам пешаходаў адбылося чатыры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх чатыры чалавекі атрымалі траўмы. У адным выпадку пешаход знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. А з удзелам веласіпедыстаў адбылося сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі траўмы.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *