У вясёлку творчасцi вас запрашаем

З сёмага па 13 верасня Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці правёў традыцыйны Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У рамках Тыдня  прайшлі дні адчыненых дзвярэй для дзяцей, бацькоў і педагогаў, майстар-класы па ўсіх напрамках дзейнасці, прэзентацыі аб’яднанняў на базе школ г. Століна, арганізаваны выстаўка работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і пазнавальна-забаўляльныя праграмы для дзяцей.

Сярэдняя школа № 3 г. Столiна

 Тут дзявятага верасня прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

 У фае ўстановы адукацыі педагогі дадатковай адукацыі правялі свае майстар-класы, а ў актавай зале сабраліся навучэнцы і іх настаўнікі. Вядучыя святочнай праграмы  Кацярына   Харашун і  Ігар Харашун запрасілі ўсіх прайсціся  па вясёлкавых дарогах краіны  дзяцінства, каб  пазнаё-міцца з аб’яднаннямі па інтарэсах, якія працуюць у Цэнтры творчасці.  Адкрылі свята Вольга Вабішчэвіч і Настасся  Ашуркевіч з аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны”  (педагог Ірына Юр’еўна Строк).  Рабяты з гэтага аб’яднання паказалі і расказалі, як весела праходзіць жыццё ў Цэнтры дзіцячай творчасці, а вядучыя пазнаёмілі з аб’яднаннямі,  якія   працуюць  у  дадзенай установе, і прапанавалі звярнуцца да прэзентацыі.

Каб падняць усім настрой, Дар’я Дульская і Іван Касперскі з  вакальнага аб’яднання “ДоМіСОЛЬкі” (педагог Наталля Рыгораўна Андрыкевіч) выканалі  песню  “Першы крок”.  У выкананні чароўных удзельнікаў гэтага аб’яднання прагучалі песні “Ляці, пялёстак”  і  “Бесказырка”.

Удзельнікі ансамбля танца “Карамель” (педагог Алена Валяр’янаўна Казеня) выканалі ўкраінскі танец. А адным з самых яркіх і эфектных нумароў стала выкананне “Усходняга танца”.

Працягам падарожжа ў свет дзяцінства і творчасці стала прадстаўленне вакальнай студыі “Музыкальная капель”  (педагог Анжэліка Васільеўна Калавур). Удзельнікі вакальнай студыі выканалі песні “Сокал”, “Плакалі звераняты”, “Гляне сонца”, а  Марыя Арсяновіч — песню “Пірацкі блюз”.

Навучэнцаў і настаўнікаў віталі Барыс Адамавіч Прылуцкі  і  Анжэліка Васільеўна Калавур у суправаджэнні ансамбля танца “Карамель”.

 Фінальным момантам  святочнай праграмы стаў гімн Цэнтра дзіцячай творчасці.

Цэнтр дзiцячай творчасцi

Свае дзверы для гасцей адчыніў Цэнтр дзіцячай творчасці дзясятага верасня.

На пляцоўцы ля ўстановы дадатковай адукацыі сабралася вялікая колькасць навучэнцаў пачатковых класаў з гарадскіх школ, для якіх былі арганізаваны майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі  Іны Уладзіміраўны Іванінай  “Чароўны дэкор” і “Дэкупаж”, Валянціны Мікалаеўны Лёгкай студыя “Вышыванка”,  Юрыя Аляксандравіча Белавуса “Выяўленчае мастацтва”  і  “Батык”, Алены Дзямідаўны Крук “Творчая майстэрня”, Кацярыны Пятроўны Гузіч  “Фабрыка ідэй”, Юліі Вячаславаўны Шуляковай “Саломка” і Вікторыі Генадзьеўны  Ляпілкінай “Магія творчасці”.  Дзеці падыходзілі да педагогаў, разглядалі вырабы выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці, спрабавалі самастойна зрабіць уласны выраб, маглі запісацца ў  аб’яднанне, якое найбольш спадабалася.

Пасля для прысутных адбылася прэзентацыя вакальных і танцавальных аб’яднанняў Цэнтра дзіцячай творчасці.  Вядучыя  Кацярына Пятроўна Харашун і Анжэліка Васільеўна Калавур  запрасілі паслухаць песні ў выкананні вакальнага аб’яднання  “ДоМіСОЛЬкі”  і вакальнай студыі “Музыкальная капель”.  Свае нумары падрыхтавалі прадстаўнікі аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны” і танцавальны ансамбль “Карамель”. Гучалі песні ў выкананні Барыса Адамавіча Прылуцкага, які запрасіў дзяцей экспромтам выканаць усім вядомую песню пра Чабурашку і кракадзіла Гену.

Пiянерыi – 25

11 верасня на пляцоўцы каля Цэнтра дзіцячай творчасці сабраліся актывісты ГА “БРПА” гарадскіх школ, каб прыняць удзел у гульні-падарожжы з элементамі арыентавання на мясцовасці “Піянерская рабінзанада”, прысвечанай святкаванню 25-годдзя ГА “БРПА”.

Піянерскую дружыну імя Ю. Гагарына Столінскай дзяржаўнай гім-назіі прадстаўляў атрад “Лідар” (педагог-арганізатар Ірына Рыгораўна Жалянгоўская); піянерскую дружыну “Сонейка” сярэдняй школы  № 2 г. Століна – “Эліта” (педагог-арганізатар Юлія Анатольеўна Апановіч); дружыну “Зараніца” сярэдняй школы № 3 г. Століна – “Піянерскія пельмені” (педагог-арганізатар Марына Сяргееўна Навумовіч). Ад піянерскай дружыны “Рэспубліка Сяброўства” сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца ўдзельнічаў атрад “Полымя”  (педагог-арганізатар Алена Вітальеўна Сахвон),  а ад дружыны імя Н. Якімава — атрад “Вясёлка”  (педагог-арганізатар Наталля Віктараўна Зельманчук).

Старшыня раённай арганізацыі ГА “БРПА” Ірына Васільеўна Дабрыянец прывітала  прысутных,  павіншавала са святам, пазнаёміла з умовамі гульні. Піянерскім атрадам прапанавалі прайсці  станцыі  “Піянерыя 21 стагоддзя”, “Выпрабаванне на з’яднанне”,  “Выбар амуніцыі”,  “Пераправа”,  “Піянерская азбука”,  “Галоўны дакумент”, “Прыкладны піянер”, “ Мы – беларусы”, “З песняй у дарогу” і  выканаць заданні, якія прапануюць кіраўнікі, каб вызначыць пераможцу гульні.

Мерапрыемства прайшло на пазітыве: дзеці прадэманстравалі не толькі свае веды пра  дзейнасць  ГА “БРПА”, але і паказалі свой калектывізм, згуртаванасць, лідарскія якасці і добразычлівасць.

У выніку пераможцам гульні стаў атрад “Полымя” сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца. Усе атрады былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

У якасці музычных падарункаў у выкананні членаў піянерскіх атрадаў гучалі песні пра сяброўства і родны край, а атрад “Эліта” сярэдняй школы № 2 г. Століна падрыхтаваў невялічкія сувеніры  прадстаўнікам іншых піянерскіх дружын, каб павіншаваць усіх сваіх сяброў са святам Піянерыі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота  аўтара

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *