У Століне адчыніўся новы гандлёвы аб’ект – магазін “Маяк” Брэстаблсаюздруку

У аўторак, 15 верасня,  у горадзе Століне адчыніўся новы гандлёвы аб’ект – магазін “Маяк” Брэстаблсаюздруку. Будынак яркага светла-жоўтага колеру  непадалёк ад бара “Славянскі” здалёк прыцягвае ўвагу і ветліва запрашае зайсці.

Кожны наведвальнік зможа знайсці для сябе нешта патрэбнае і карыснае: школьнікі – сшыткі, ручкі, альбомы, алоўкі, дзеці – разнастайныя цацкі, размалёўкі, мужчыны – свежую прэсу. Жанчынам, клапатлівым гаспадыням спадабаецца выбар шклянога і керамічнага посуду, гаспадарчых прылад, чайных набораў, ручнікоў, ваз, прылад для кухні.

Сюды зазірнуць можна тым,   каго  захапляе  рукадзелле: “Маяк” прапануе наборы для вышыўкі. Да таго ж прадстаўлена  сувенірная прадукцыя, кнігі, парфумерна-касметычныя тавары,   бытавая   хімія,   штодзённікі і блакноты, чай, кава, салодкасці і многае іншае.

“Изюминка” магазіна – прадукцыя фірмы “MARK FORMELLE”. У наяўнасці маюцца майкі для хлопчыкаў і дзяўчынак, жаночыя сарочкі, бялізна, дзіцячыя калготкі, панчохі і інш.

Яшчэ адзін несумненны “плюс” магазіна, на маю думку, — сістэма самаабслугоўвання.  Тавар  можна  разгле-дзець, патрымаць у руках і прыняць  канчатковае рашэнне аб пакупцы.

Рэжым работы зручны для тых, у каго стандартны   васьмігадзінны рабочы дзень, – зрабіць пакупкі можна з 8 да 18 гадзін вечара без перапынку на абед.

Калектыў “Маяка” складаецца з двух чалавек – загадчыцы Літвінка Алы Андроньеўны і прадаўца Вабішчэвіч Яўгеніі Мікалаеўны, якая абслужыць хутка і якасна, падкажа неабходную інфармацыю.

Карэспандэнт наведала магазін у першы дзень яго работы. Работніцы падзяліліся, што гараджане прыходзяць, знаёмяцца з асартыментам, цікавяцца цэнамі.

Думаю, “Маяк” зойме дастойнае месца ў калейдаскопе гандлёвых кропак райцэнтра і прыйдзецца даспадобы жыхарам і гасцям райцэнтра.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота  аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *