«Твае першыя фiнансы» — рэспубліканская акцыя ад Белаграпрамбанка прайшла ў Дзень ведаў ва ўсіх школах краіны

У рамках сацыяльнага праекта Белаграпрамбанка па павышэнні фінансавай граматнасці супрацоўнікі правялі фінансавыя ўрокі і ўручылі брашуру “Твае першыя фінансы”. На Століншчыне прадстаўнікі банка наведалі сярэднюю школу № 2 г. Століна. Маштабная акцыя працягнецца да канца верасня. Больш за 88 тысяч беларускіх пяцікласнікаў стануць болей адукаванымі ў фінансавых пытаннях.

Як паведамілі спецыялісты разлікова-касавага цэнтра № 21 г. Століна філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Брэсцкае абласное ўпраўленне, падтрымка падрастаючага пакалення – адзін з важнейшых элементаў стратэгіі банка, чарговым практычным увасабленнем якой стала выданне зборніка “фінансавых” казак. Пры падрыхтоўцы акцыі брашуру дапоўнілі новымі апавяданнямі пра прыгоды Агрыка. Ён працягвае знаёмства са светам грошай, падарожнічаючы па гістарычных месцах Беларусі, разлічваючыся плацёжнай карткай.

Арганізатарам рэспубліканскай акцыі Белаграпрамбанк стаў невыпадкова. З 2007 года дзейнічае дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі”, дзякуючы якой кліентам банка можа стаць кожнае дзіця, незалежна ад узросту. Для гэтага бацькам неабходна прыйсці ў любое аддзяленне і адкрыць уклад на імя дзіцяці на суму не менш за 3 мільёны рублёў. А крэдыт “Студэнцкі”, які даецца на спецыяльных умовах – гэта бонусная падтрымка ўкладальнікаў банка, удзельнікаў праграмы “Расці вялікі”.

Калі чалавека са школьнага ўзросту  навучыць правільна распараджацца грашыма, то ў будучыні ён зможа самастойна планаваць пакупкі і заўсёды мець грошы.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

«Твае першыя фiнансы» — рэспубліканская акцыя ад Белаграпрамбанка прайшла ў Дзень ведаў ва ўсіх школах краіны: 1 комментарий

  • 29.01.2017 в 9:20 пп
    Permalink

    ой, так мило! Такие молодцы. Здорово!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *