Статыстыка ведае ўсё: на заслужаным адпачынку

Па даных галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, на пачатак 2015 года на Брэстчыне пражывала 337,6 тысячы чалавек ва ўзросце, старэй за працаздольны (мужчыны – 60 гадоў і старэй, жанчыны – 55 гадоў і старэй).

За апошнія 10 гадоў доля пажылых людзей у агульнай колькасці насельніцтва вобласці вырасла з 21,5 працэнта да 24,3 працэнта. У пенсіённым узросце знаходзіцца кожны пяты гарадскі і кожны трэці сельскі жыхар вобласці.

На 100 мужчын пенсіённага ўзросту прыходзіцца 237 жанчын гэтай катэгорыі. Пры гэтым ва ўзроставай групе 60-69 гадоў – 141, 70-79 гадоў – 205, ва ўзросце 80 гадоў і старэй – 304 жанчыны.

Жанчыны часцей чым мужчыны дажываюць да сталага ўзросту. У 2014 годзе сярэдняя працягласць жыцця жанчын склала 79 гадоў, мужчын – 68 гадоў.

У 2014 годзе ўзялі шлюб 163 мужчыны і 11 жанчын ва ўзросце 60 гадоў і больш, скасавалі шлюб 121 мужчына і 84 жанчыны гэтай узроставай групы.

У жніўні 2015 года на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкай вобласці знахо-дзілася 306,1 тысячы пенсіянераў па ўзросце. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 2646,7 тысячы рублёў. Працягваюць працаваць ва ўзросце, які большы за працаздольны, 20 працэнтаў атрымальнікаў працоўных пенсій. Атрымалі працоўную пенсію 75 доўгажыхароў ва ўзросце 100 і больш гадоў, у тым ліку 12 мужчын і 63 жанчыны.

Падрыхтаваў да друку Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *