Раённыя «Дажынкі» пройдуць у Рамлі

Раённае свята дажынак сёлета адбудзецца ў суботу, 5 верасня 2015 года, у аграгарадку Рамель.

У праграме — ушанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва “Жніво-2015”, канцэртнае выступленне лепшых творчых калектываў Століншчыны. У рамках рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы – разам!” адбудзецца канцэрт пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі для любімай краіны”.

Да ўвагі гасцей свята — шматлікія выстаўкі: сельскагаспадарчай тэхнікі і племянной коннай фермы СВК “Палеская ніва”, выстаўка-кірмаш вырабаў народнай творчасці і майстроў Давыд-Гарадка, Альшан, Церабліч.

Будуць працаваць падворкі сельскіх Саветаў з прэзентацыяй страў традыцыйнай народнай беларускай кухні “Палеская смаката”, выстаўку-дэгустацыю арганізуюць фермерскія гаспадаркі і Давыд-Гарадоцкі хлебазавод.

Свае рады разгорне  святочны гандаль, а для дзяцей – дзіцячы гарадок з атракцыёнамі.

Шчыра запрашаем на свята! Пачатак у 11.00 гадзін у цэнтры аграгарадка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *