Раённае свята дажынак сёлета адбудзецца ў суботу 5 верасня у аграгарадку Рамель

У праграме святкавання – ушанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва “Жніво-2015”, канцэртнае выступленне лепшых творчых калектываў Століншчыны. У рамках рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы разам!” адбудзецца канцэрт пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі для любімай краіны”.

Да ўвагі гасцей свята шматлікія выстаўкі: сельскагаспадарчай тэхнікі і племянной коннай фермы СВК “Палеская ніва”, выстаўка-кірмаш вырабаў народнай творчасці і майстроў Давыд-Гарадка, Альшан, Церабліч.

Будуць працаваць падворкі сельскіх Саветаў з прэзентацыяй страў традыцыйнай народнай беларускай кухні “Палеская смаката”, выстаўку-дэгустацыю арганізуюць фермерскія гаспадаркі і Давыд-Гарадоцкі хлебазавод.

Будзе працаваць святочны гандаль, а для дзяцей – дзіцячы гарадок з атракцыёнамі: электрамабілямі, надзіманымі горкамі, батутамі.

Шчыра запрашаем на свята! Пачатак у 11.00 гадзін у цэнтры аграгарадка.

У аграгарадок Рамель будуць працягнуты наступныя маршруты:

– “Столін – Альшаны” (адпраўленне з аўтавакзала г. Століна ў 7.30, прыбыццё ў аграгарадок Рамель у 9.20);

– “Столін – Давыд-Гарадок (адпраўленне з аўтавакзала г. Століна ў 13.10, прыбыццё ў аграгарадок Рамель у 14.40).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *