Пазбегнуць iнфармацыйнага вакууму

Напачатку тыдня ў Столінскім раёне з візітам пабывалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Фадзеевіч Халява і старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Анатоль Сямёнавіч Кісялёў.

Разам са старшынёю раённай арганізацыі работнікаў дзяржаўных устаноў Генадзем Іванавічам Беразоўскім і старшынёю раённага аб’яднання федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Захаравічам Карплюком госці сустрэліся з калектывамі суда Столінскага раёна і Белдзяржстраху.

Гутарка ішла пра работу прафсаюзных камітэтаў непасрэдна на месцах. Як адзначыў Сяргей Фадзеевіч, вельмі важна, каб прафсаюзная арганізацыя выконвала пэўную ролю, каб яе члены ведалі пра ўсе свае правы, што замацаваны, напрыклад, у тым жа калектыўным дагаворы. І не толькі ведалі, але і карысталіся імі. Каб ведалі пра тое, што існуюць і прафсаюзныя санаторыі, у якіх можна адпачыць.

– Важны момант – пазбегнуць інфармацыйнага вакууму, — заўважыў старшыня Беларускага прафсаюза, – прафсаюзы прыхільнікі таго, каб нават у цяжкія для прадпрыемстваў часы не перакрэсліваліся ўсе станоўчыя моманты, тыя ці іншыя дадатковыя выплаты. Іх можна на нейкі час прыпыніць, але не пазбаўляцца наогул.

На высокім узроўні госці  ацаналі ўмовы працы, створаныя для супрацоўнікаў названых вышэй арганізацый.

Сяргей Фадзеевіч Халява ўручыў Падзячныя лісты за работу суддзі Столінскага суда Жанне Паўлаўне Стаднік, якая з’яўляецца таксама   старшынёю  пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама казначэю прафсаюзнай арганізацыі Белдзяржстраху Святлане Аляксееўне Пашкевіч.

Тэкст і фота

Алены  КЛІМУШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *