Паклон роднай зямлi

28 жніўня аграгарадок Лядзец адзначыў 460-годдзе населенага пункта. У цэнтры аграгарадка сабраліся мясцовыя жыхары і госці свята. Адкрыў мерапрыемства старшыня сельскага выканаўчага камітэта Скрабец Аркадзь Аркадзьевіч.

Гісторыю ўзнікнення населенага пункта распавяла намеснік дырэктара Лядзецкага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа Царык Святлана Рыгораўна.

Населены пункт развіваецца, ёсць неабходная інфраструктура. Сёння ў 320 падсобных гаспадарках аграгарадка жывуць 755 жыхароў, з іх – 12 мнагадзетных сем’яў, 237 пенсіянераў, 379 чалавек працаздольнага ўзросту. Працуюць сельгасвытворчы кааператыў, 4 магазіны, аддзяленне Беларусбанка, паштовае аддзяленне, пост РАНС, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, яслі-сад СШ, Свята-Георгіеўская царква. Зарэгістравана фермерская гаспадарка і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. У гэтым годзе праведзены газаправод, створаны 2 кааператывы забудоўшчыкаў. Праведзена цэнтральнае водазабеспячэнне, зараз вядуцца работы па падключэнні водаправода.

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Дзямко Аляксей Аляксеевіч, дырэктар Лядзецкага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа Ляшук Аксана Мікалаеўна.

Прайшла традыцыйная цырымонія ўшанавання лепшых вяскоўцаў. Так, самая сталая жыхарка, якая сёлета сустрэне свой 97-мы дзень нараджэння, — Дабрынец Васа Рыгораўна.

У час святочнай праграмы ўшанавалі ветэранаў працы, якіх выгадавала лядзецкая зямля. Словы падзякі былі выказаны на адрас ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Стахаўца Віталія Барысавіча, працаўніка тылу Ляшука Мікалая Васільевіча.

Жыццё ў населеным пункце працягваецца, пакуль на свет з’яўляюцца новыя жыхары. У сям’і Марыі Мікалаеўны і Міхаіла Мікалаевіча Вярбы нарадзіўся сын Аляксандр.

Сямейнае жыццё – гэта не толькі каханне, а і ўзаемаразуменне, павага, узаемадапамога. Віншаванні прымалі сямейныя пары, які разам многа гадоў ідуць поруч і захавалі светлыя пачуцці адзін да аднаго. Залатое вяселле адзначаюць Уладзімір Дзмітрыевіч і Алена Юльянаўна Фастовічы, Іван Мікітавіч і Вера Пятроўна Зельманчукі, сярэбранае – Васіль Васільевіч і Ніна Мацвееўна Шыкунцы, Вадзім Уладзіміравіч і Алена Рыгораўна Ляшукі.

Шчырыя словы віншаванняў гучалі для ветэранаў працы — работніцы аховы здароўя Кузьміч Ніны Віктараўны, работніка Дома культуры Кузьміча Аляксандра Міхайлавіча, работніка сельскай бібліятэкі Ляшук Марыі Міхайлаўны, паштальёна Шчэрбач Любові Анатольеўны, ветэранаў пажарнай службы Скулаўца Уладзіміра Фёдаравіча і Шыкунца Васіля Васільевіча, спецыялістаў галіны грамадскага харчавання, работніцы сельскага Савета Кухарэнка Марыі Леанідаўны.

Старшыня СВК “Лядзецкі” Вярэніч Уладзімір Аляксандравіч, галоўны эканаміст Юзупанаў Аляксандр Васільевіч уручылі грашовыя прэміі перадавікам жніва 2015 года.

Кожны жыхар уносіць свой уклад у развіццё і добраўпарадкаванне аграгарадка. Лепшымі прызнаны падвор’і Рыгора Яўгенавіча і Наталлі Уладзіміраўны Літвін, Андрэя Іванавіча і Тамары Віктараўны Ляшукоў.

Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з выстаўкамі народнай творчасці. Іх прадставілі сельскі Савет, Лядзецкі і Вялікаарлоўскі дамы культуры, Лядзецкая бібліятэка, жыхаркі Лядца Ляшук Тамара Віктараўна, Шыкунец Алена Максімаўна, пчаляр Ляшук Васіль Дзям’янавіч. СВК “Лядзецкі” прадэманстраваў здабыткі садавіны: яблыкі, слівы, вінаград асабістай вытворчасці.

На сцэне выступілі мясцовыя артысты, народны клуб аматараў песні “Ярок”, Таццяна Цупа, Варвара Белавус, удзельнікі творчага клуба “Альтанка”.

Працавалі атракцыёны і гандлёвыя рады, дзіцячая забаўляльная пляцоўка.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *