Ордэн Мацi – мнагадзетным

Прэзідэнт Рэспублікі  Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 верасня 2015 года падпісаў указ аб узнагароджванні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці па Столінскім раёне ўзнагароджаны Андрайчук Алена Андрэеўна – аператар машыннага даення СВК “Новая Прыпяць”, Быба Святлана Васільеўна  — хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Вабішчэвіч Валянціна Іванаўна – работніца Рубельскага  СДК, Германовіч Ала Уладзіміраўна – хатняя гаспадыня аг. Вялікае Малешава, Гром Аляксандра Міхайлаўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Гром Любоў Пятроўна – хатняя гаспадыня аг. Вялікае Малешава, Кажаноўская Людміла Андрэеўна – хатняя гаспадыня аг. Рубель, Каляда Алена  Міхайлаўна – работніца Рубельскага сельскага выканаўчага камітэта,   Карпцова   Аксана  Генадзьеўна – хатняя гаспадыня аг. Вялікае Малешава, Касцянка Ірына Мікалаеўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Кірыловіч Ганна Пятроўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Кляцун Таццяна Аляксандраўна – хатняя гаспадыня в. Сямігосцічы, Комар Ганна Іванаўна – хатняя гаспадыня в. Луткі, Лемяза Ганна Іванаўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Ляшкевіч Галіна Віктараўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Муха Кацярына Якаўлеўна – хатняя гаспадыня в. Цераблічы, Пашкевіч Святлана Сцяпанаўна – прадавец прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “ПашПальГандаль”, Скрабец Вольга Васільеўна – работніца КУШВП “Столінская ЖКГ”, Скрабец Ганна Вячаславаўна – хатняя гаспадыня аг. Рубель, Скрабец Святлана Мікалаеўна – хатняя гаспадыня аг. Рубель, Тарасевіч Наталля Фёдараўна – работніца СВК “Новая Прыпяць”, Тарасевіч Паўліна Мікалаеўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Чырэц Марыя Серафімаўна – хатняя гаспадыня аг. Струга, Чарвінская Любоў Аляксееўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Шыбіцкая Таццяна Сцяпанаўна – хатняя гаспадыня аг. Альшаны, Шыла Марыя Уладзіміраўна – работніца Столінскай ДБПМК-32.

На 1 студзеня 2015 года на Століншчыне статус мнагадзетнай мелі 2035 сем’яў, 512 жанчын узнагароджаны ордэнам Маці.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *