Няма пашпарта гатоўнасці? Атрымайце штраф!

Пад старшынствам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Івана Андрэевіча Яроміча адбылося пасяджэнне камісіі па каардынацыі правядзення падрыхтоўчых прафілактычных і рамонтных работ, стварэння неабходных запасаў паліва.

На камісіі было разгледжана пытанне падрыхтоўкі ЖБСК і МЖБСК раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд і своечасовае атрыманне імі пашпартоў гатоўнасці цеплавой энергіі. Нягледзячы на тое, што ўсім ЖБСК і МЖБСК, якія атрымліваюць паслугі цеплазабеспячэння ад цэнтралізаваных крыніц, для своечасовай падрыхтоўкі да работы ў ацяпляльны зімовы перыяд былі накіраваны прадпісанні, на 26 жніўня 2015 года з 18 ЖБСК і МЖБСК раёна пашпарт гатоўнасці прадставіў у аддзел кацельнай гаспадаркі і энергетыкі Столінскай ЖКГ толькі ЖБСК-17 г. Давыд-Гарадка (вул. Энергетычная, 18).

Не падалі ў абаненцкі аддзел ЖКГ пасведчанні аб дзяржпаверцы цеплалічыльнікаў ЖБСК-1 (г. Столін, вул. Дзяржынскага, 42), ЖБСК-5 (г. Столін, вул. Церашковай, 23 а),  ЖБСК-16 (г. Столін, вул. гагарына, 11 б), ЖБСК-19 (р. п. Рэчыца, мікрараён, д. 16),  МЖБК-3 (г. Давыд-гарадок, вул. Энергетычная, 14 б), МЖБСК-17 (г. Столлін, вул. Гагарына, 23).

Гатоўнасць будынкаў і збудаванняў афармляецца “Пашпартам гатоўнасці” ўстаноўленай формы сапраўдны пры наяўнасці акта праверкі гатоўнасці спажыўца цеплавой энергіі да работы ў асенне-зімовы перыяд і падпісваецца камісійна. Пашпарт рэгіструецца ў Столінскай энергаінспекцыі (г. Столін, вул. Гранічная, 31, т. 2-42-61). Адзін экземпляр пашпарт і акта падаецца ў Столінскую ЖКГ.

Камісія даручыла начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беразоўскаму Г. І., намесніку дырэктара ЖКГ Паюта В. В.,  старшыням Давыд-Гарадоцкага і Рэчыцкага выканкамаў узяць пад асабісты кантроль ход своечасовага атрымання жыллёвымі кааператывамі пашпартоў гатоўнасці. Энерганагляду даручана штотыднёва падаваць у аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама інфармацыю аб колькасці атрыманых суб’ектамі шаспадарання актаў і пашпартоў гатоўнасці, а таксама ўсе праблемныя пытанні.

Акрамя таго зроблены акцэнт на тым, што шэраг жыллёвых кааператываў — ЖБСК-2 (г. Столін, вул. Дзяржынскага, 114), ЖБСК-5 (г. Столін, вул. Церашковай, 23 а),  ЖБСК-11 (г. Давыд-гарадок, вул. Энергетычная,14 а), ЖБСК-19 (р. п. Рэчыца, мікрараён, д. 46),  МЖБСК-15 (г. Столін, вул. Гагарына, 21),  МЖБСК-17 (г. Столін, вул. Гагарына, 23)  — мае запазычанасць па камунальных паслугах па два і больш мільёнаў рублёў, а МЖБСК-17 – звыш 16 мільёнаў. Жыллёвым кааператывам, якія не пагасяць запазычанасць, пашпарты гатоўнасці выдавацца не будуць.

Непрыняцце мер па падрыхтоўцы цеплавога абсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд (атрыманне ПАШПАРТА ГАТОЎНАСЦІ) ў адпаведнасці з арт. 20.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях цягне накладанне штрафу ў памеры да 500 базавыз велічынь.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *