На ААТ “Торфапрад- прыемства “Глінка” прайшло ўрачыстае адкрыццё завода па вытворчасці тарфяных субстратаў

Гэты сумесны чэшска-беларускі праект задуманы яшчэ шэсць гадоў таму, а само будаўніцтва прадпрыемства, якое адпавядае самым сучасным еўрапейскім стандартам, набыло канкрэтныя абрысы пасля падпісання сумеснага праекта ў кастрычніку 2012 года. У  праектаванні    і  ўзвядзенні завода прымалі ўдзел партнёры з Чэхіі, Італіі, Эстоніі, Рэспублікі Беларусь.

Завод толькі пачаў выраб каштоўнай прадукцыі з верхавога торфу, а ўжо заключаны доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку яе ў краіны Еўропы.

Ва ўрачыстым адкрыцці завода прынялі ўдзел міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мікалаевіч Патупчык, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктар Яўгенавіч Сакоўскі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалівагаз” Леанід Іванавіч Рудзінскі, дырэктар дэпартамента газавай гаспадаркі і звадкаванага паліва міністэрства прамысловасці і гандлю Чэшскай Рэспублікі Ян Заплацілек, старшыня праўлення акцыянернага таварыства Рашэліна Станек Расціслаў, паслы  Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы і Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, будаўнікі, працаўнікі торфапрадпрыемства.

У ходзе ўрачыстасцяў адбылося ўзнагароджванне тых, хто вызначыўся на ўзвядзенні новага прадпрыемства.

Новая экспартная вытворчасць дазволіць павялічыць рэалізацыю прадукцыі з торфу больш чым у два разы, вырабляць больш за 180 тысяч кубаметраў канкурэнтаздольных і запатрабаваных за мяжою і ў нашай краіне тарфяных субстратаў.

Фёдар ШУМКО

Фота  Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

На ААТ “Торфапрад- прыемства “Глінка” прайшло ўрачыстае адкрыццё завода па вытворчасці тарфяных субстратаў: 1 комментарий

  • 18.09.2015 в 2:28 пп
    Permalink

    «Завод толькі пачаў выраб каштоўнай прадукцыі з верхавога торфу, а ўжо заключаны доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку яе ў краіны Еўропы.» — Откуда информация? Из достоверных источников известно, что ничего и никто не заключал. Очередной «Борисовдрев».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *