Мы живём на границе … или 3 случая из жизни пограничников

Стражи порядка…

Как рассказали «НП» в отделе пограничной службы «Речица», в прошлую пятницу, 4 сентября, жительница р. п. Речица, занимаясь работами на приусадебном участке, вдруг заметила, что её двухлетний сын пропал. Женщину охватила паника, ребёнка нигде не было.

Тем временем пограничный наряд в составе прапорщика Дежурко Ивана и сержанта Митина Владимира – военнослужащих мобильной пограничной заставы отдела пограничной службы «Речица» — ожидал на перроне станции Горынь  прибытия поезда сообщением  Лунинец – Бухличи, на котором им и предстояло нести службу по проверке пограничного режима. Казалось, обычный день. Однако любой выход на охрану государственной границы может принести много неожиданностей. Порой и опасных. Эти обстоятельства накладывают свой отпечаток на службу, требуют остроты внимания, но на этот раз орлиный взор пограничников пал не на контрабандистов или нелегальных мигрантов, а на маленького, одиноко гуляющего вдоль железнодорожного полотна мальчишку лет двух-трёх. Он был совсем один в месте, где за день проходит не один десяток грузовых и пассажирских поездов…

Увидев это, пограничники поспешили к нему. Отвели в сторону от путей. Мальчик не был напуган, он совсем не понимал грозящей ему опасности. На вопросы, кто он и откуда, попросту молчал. Сержант Митин отправился к начальнику станции, чтобы доложить о случившемся и принять меры по поиску родителей.

Тем временем мимо оставшегося с ребенком прапорщика Дежурко шли ребята, которые рассказали, что знают мальчишку и что он живет неподалеку. Вскоре он был уже дома в материнских объятиях. А пограничники продолжили свою службу…

Каровы-мiгранты

Незвычайная гісторыя здарылася ў мінулыя выхадныя непадалёку ад граніцы Беларусі і Украіны ля Ніжняга Церабяжова. Адзін з пастухоў паведаміў пагранічнікам, што з боку суседняй краіны перайшлі каля 40 кароў.

– У накірунку Ніжні Церабяжоў –  Гарадзішча з поўдня ў бок Беларусі прыйшлі 38 кароў, – расказвае памочнік начальніка Пінскага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Міхаіл Бут-Гусаім. – Каровы-мігранты далучыліся да мясцовага статка кароў і заўважыць гэта было немагчыма. Высветлілася, што за гэтымі каровамі не прасачылі ўкраінскія пастухі. Потым сумесна з украінскімі пагранічнікамі там, дзе жывёла перайшла граніцу, была арганізавана рабочая сустрэча па перадачы кароў гаспадарам.

Трэба плацiць

Тры ўкраінкі, якія незаконна перайшлі граніцу і збіралі ягады ў заказніку “Альманскія балоты” на тэрыторыі Столінскага раёна, у хуткім часе змогуць атрымаць штраф.

Аб гэтым “НП” паведаміў памочнік начальніка Пінскага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Міхаіл Бут-Гусаім. Жанчыны не толькі парушылі пагранічнае заканадаўства, але і праігнаравалі рашэнне Столінскага райвыканкама аб штогадовай  плаце за наведванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Альманскія балоты”.

Парушальніц затрымалі з дапамогай верталёта за 400 метраў ад лініі граніцы. Але жанчыны сцвярджалі,  што   проста   заблудзіліся. У адносінах да затрыманых былі   складзены адміністрацыйныя пратаколы і  ім  прыйдзецца заплаціць штраф.

Плацельшчыкамі штогадовай платы за наведванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Альманскія балоты” ў 2015-2016 гадах  з’яўляюцца  замежныя    грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ці жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Плата на 2015 год складае 7 базавых велічынь (1 260 000 рублёў), а на 2016 год – 10 базавых велічынь (1 800 000 рублёў). Аплаціць наведванне трэба заранёй у раённы бюджэт адной платай на разліковы рахунак 3600226002419 філіяла № 121 ААТ “АСБ Беларусбанк” г. Пінска, МФА 150.

Аляксандр  НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *