КАРАЛЕВЫ БЕНЗАКАЛОНКІ

Нафта і газ з’яўляліся і з’яўляюцца ключавымі відамі сыравіны, іх здабыча –  гэта  стратэгічна важная галіна рэспубліканскай эканомікі.

Хоць Беларусь і не  нафтавая краіна, але напрацоўкі нашых нафтавікоў карыстаюцца заслужанай павагай па ўсім свеце. Па даных статыстыкі, больш за 70 працэнтаў нафтапрадуктаў, якія выпускаюцца ў Беларусі, экспартуюцца ў 90 краін свету. Гэтая галіна забяспечвае каля 35 працэнтаў усёй вытворчай прамысловасці краіны. Больш за 25 працэнтаў паступленняў у бюджэт – адлічэнні прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі.

На Століншчыне няма ні нафты, ні прыроднага газу, але работнікі гэтай прафесіі прадстаўлены надта шырока. З імі кожны аўтаўладальнік сустракаецца амаль штодня – гэта работнікі аўтазаправачнай станцыі. І вельмі прыемна, калі цябе абслугоўваюць прыгожыя і ветлівыя жанчыны. Калектыў АЗС № 78 “Белоруснефть” у Століне амаль цалкам жаночы. Гэтая станцыя працуе з 2007 года і была пабудавана ў вельмі зручным месцы – на выездзе з горада. Яшчэ вялікі яе плюс у тым, што ў любы час сутак можна купіць усё неабходнае для аўтамабіля. Канешне, гэта не тычыцца аўтазапчастак. А вось маторнае масла, шыны і іншае можна набыць.

Першапачатковая задача аўтазаправачнай станцыі – запраўка аўтамабіляў палівам. Усяго ў сярэднім у суткі тут прадаецца аўтаўладальнікам каля 8-9 тысяч літраў бензіну і дызельнага паліва.

Трэба адзначыць і стараннасць усяго калектыву ў добраўпарадкаванні тэрыторыі – заўсёды чысціня і парадак. Таксама жанчыны ажыўляюць тэрыторыю кветкамі.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота  аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *