Асвячэнне перакрыжаванняў

У Століне становіцца традыцыяй правядзенне акцыі “З верай за бяспеку на дарогах”, у рамках якой свяшчэннаслужыцелі асвячаюць аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог. У гэтым годзе мерапрыемства пачалося з малебна протаіерэя Уладзіміра – настаяцеля царквы прападобнага Серафіма Сароўскага ў Манькавічах.

– Упершыню такое мерапрыемства па ініцыятыве Дзяржаўтаінспекцыі і праваслаўнай царквы прайшло на Століншчыне пяць гадоў таму, – расказвае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Столінскага РАУС Юрый АПАНОВІЧ. – Многія людзі ходзяць у царкву і вераць у Бога, таму мы спадзяёмся, што гэта нейкім чынам дазволіць зменшыць колькасць няшчасных выпадкаў на дарозе.

Пасля малебна Прасвятой Багародзіцы ў імя бяспекі дарожнага руху айцец Уладзімір асвяціў найбольш ажыўленыя перакрыжаванні вуліц Церашковай – Савецкая, Церашковай – Дзяржынскага і Дзяржынскага – Пінская.

Акрамя хрышчэнняў, вянчанняў і іншых абрадаў у праваслаўнай царквы ёсць магчымасць асвяціць свой аўтамабіль. Кажуць, што гэтая традыцыя старая як свет – першым транспартным сродкам, які асвяцілі, быў Ноеў каўчэг. Дарэчы, гэты абрад накладае на ўладальніка аўтамабіля і вадзіцеля пэўныя абавязацельствы: у машыне нельга курыць, піць спіртное, лаяцца і іншае.

А асвячэнне дарог – традыцыя такая ж старажытная. Яна ўкаранілася яшчэ ў царскай Расіі, калі любое значнае пачынанне павінна было атрымаць благаславенне царквы.

– Благаслаўляць на мірнае існаванне можна ўсё, –  расказвае протаіерэй Уладзімір. – Дамы, дарогі, зямельныя ўчасткі. Спадзяюся, што малебен да бяспекі дарожнага руху дапаможа вадзіцелям больш упэўнена адчуваць сябе на дарогах. Паважаныя вадзіцелі, будзьце пільнымі і ўважлівымі.

Аляксандр  НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

Асвячэнне перакрыжаванняў: 3 комментария

  • 19.09.2015 в 6:42 пп
    Permalink

    И что, Лёлик, на этом перекрестке теперь можно не соблюдать ПДД?
    А насчет многочисленных действий, Вы примеры можете привести? Я только «сидения под знаком» могу вспомнить. Ну еще нарушения скоростного режима и разговоры по мобильнику. А ВЫ?

  • 19.09.2015 в 4:19 пп
    Permalink

    Иногда, такие действия дают больше, чем многочисленные действия сотрудников ГАИ. На всеми нами Бог, не забывайте, Сергей…

  • 18.09.2015 в 8:56 пп
    Permalink

    Это жесть. Это все, что делает ГАИ для обеспечения безопасности движения? Я в шоке.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *