100 балаў на ЦТ – гэта рэальна

Па выніках выпускной кампаніі 2015 года трое выпускнікоў нашага раёна ў цэнтралізаваным тэсціраванні ( далей – ЦТ) атрымалі па 100 балаў, двое  з’яўляюцца навучэнцамі Столінскай дзяржаўнай гімназіі. Карэспандэнт “НП” накіраваўся ў  дадзеную ўстанову адукацыі для таго, каб больш падрабязна даведацца як пра гэтых навучэнцаў, так і пра арганізацыю вучэбнага працэсу і іншыя фактары, якія спрыялі дасягненню такога выніку.

Дырэктар установы Міхаіл Дзям’янавіч Казуля паведаміў, што па ўсёй рэспубліцы   277  выпускнікоў, якія атрымалі па 100 балаў падчас ЦТ. У Столінскай дзяржаўнай гімназіі  34 выпускнікі, з якіх 31 паступіў у вышэйшыя  навучальныя ўстановы, што складае       91,2  працэнта паступлення ў ВНУ.  Пры гэтым 71 працэнт выпускнікоў нашай навучальнай установы паступіў на бюджэтныя месцы такіх прэстыжных ВНУ,  як  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт,  Беларускі дзяржаўны  эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і г. д. У мінулым навучальным годзе гімназія па выніках ЦТ увайшла ў топ-100 лепшых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а ў 2014-2015  — у топ-30 па выніках ЦТ па біялогіі.

Той факт, што два выпускнікі  Столінскай дзяржаўнай гімназіі набралі па 100 балаў  падчас ЦТ, заслугоўвае ўвагі.  Такую колькасць балаў атрымалі  вучаніца 11 “Б” класа Лізавета Гуцко (настаўнік  Ларыса Паўлаўна Жук)  па рускай мове, а іпа матэматыцы — вучаніца 11 “Б” класа Наталля Некрашэвіч  (настаўнік Наталля Мікалаеўна Літвінка).  Ад 86 да 100 балаў набралі 9 вучняў, што таксама з’яўляецца добрым вынікам.

Ірына Міхайлаўна Патрубейка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,  адзначае, што Наталля Некрашэвіч — пераможца другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы (дыплом  I ступені) і па матэматыцы (дыплом  II ступені). Пры правядзенні трэцяга этапа рэспубліканскай     алімпіяды (абласны ўзровень) па фізіцы  навучэнка атрымала дыплом III ступені. Агульная сума балаў, якую набрала выпускніца гімназіі, роўна 379, што забяспечыла ёй прамы і бесперашкодны шлях практычна ў любую вышэйшую навучальную ўстанову. Наталля Некрашэвіч паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт прыкладной інфарматыкі. Лізавета Гуцко з’яўляецца пераможцай другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і ўзнагароджана дыпломам II ступені. Цяпер выпускніца гімназіі працягвае навучанне на факультэце маркетынгу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гэта сведчанне таго, што ў навучальнай установе  праводзіцца пастаянная мэтанакіраваная работа і ў навучэнцаў заўсёды ёсць магчымасць праявіць свае здольнасці, дасягнуць пэўных вяршыняў.

Міхаіл Дзям’янавіч Казуля расказвае, што ў Столінскай дзяржаўнай гімназіі арганізавана дадатковая  работа на павышаным узроўні. Так, у 2014-2015 навучальным годзе   арганізавана работа 45 груп навучэнцаў, якія  займаліся  на факультатыўных занятках (агульнаразвіваючыя і прадметныя)  у 1-4 класах і 23 груп навучэнцаў 5-11 класаў.   Пачынаючы з пятага класа, на павышаным узроўні дзеці вывучаюць англійскую мову і матэматыку, а з дзявятага класа  маюць магчымасць вызначыцца з кірункам (фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны,   філалагічны, грамадазнаўчы), у якім ім хацелася б працаваць на павышаным узроўні.  Дзеці займаюцца ў групах ад пяці да дванаццаці чалавек, што дае магчымасць індывідуалізаваць навучанне. Гімназічныя класы арганізоўваюцца з 5 па 11-ты.

Ужо ў верасні праводзіцца дыферэнцыяцыя, настаўнікі Столінскай дзяржаўнай гімназіі адбіраюць  працаздольных вучняў для ўдзелу ў алімпіядах. З гэтай катэгорыяй навучэнцаў праводзяцца дадатковыя заняткі, матэрыял ім даецца больш пашырана, з  вялікай колькасцю дадатковых заданняў у параўнанні з навучальнай праграмай. Індывідуальныя заняткі з адоранымі дзецьмі маюць свае станоўчыя вынікі.

Неабходна адзначыць, што і вучні прыходзяць у гімназічныя класы не для таго, каб проста атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі, а гэта мэтанакіраваныя дзеці, якія свядома імкнуцца атрымаць высокі ўзровень ведаў з наступным іх прымяненнем у будучыні. У класах паміж навучэнцамі існуе здаровая канкурэнцыя, што патрабуе  пастаяннай напружанай працы як ад настаўніка, так і ад саміх вучняў у кірунку дасягнення пастаўленай мэты. А мэта ў нас адна – трывалыя веды і высокі ўзровень падрыхтоўкі, каб не сорамна было прадставіць гімназію на якім-небудзь конкурсе альбо апраўдаць імя гімназіста. Звычайна для ўдзелу ў алімпіядзе з класа    адпраўляецца не адзін і нават не два ўдзельнікі, а гэта ўжо з’яўляецца сведчаннем падрыхтаванасці. Аб тым, што нашы навучэнцы маюць выдатны ўзровень падрыхтоўкі, сведчыць і той факт, што, напрыклад, з 14 чалавек, якія займаліся ў хіміка-біялагічным кірунку, 8 працягнулі навучанне ў медыцынскіх універсітэтах рэспублікі.

Некаторыя дзеці з ліку нашых навучэнцаў рыхтуюцца да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову самастойна і маюць рэальную магчымасць пры паступленні ў параўнанні з тымі вучнямі, якія займаюцца дадаткова з рэпетытарамі.

Канешне, значная роля ў Столінскай дзяржаўнай гімназіі адводзіцца і асобе настаўніка. У навучальнай установе працуюць настаўнікі з вышэйшай адукацыяй у асноўным вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі (90 % настаўнікаў)  з працоўным стажам каля 15 гадоў, што  сведчыць аб высокім прафесійным узроўні працоўнага калектыву.

Адміністрацыя гімназіі зацікаўлена ў пастаянным самаўдасканаленні педагагічных работнікаў. Для гэтага ствараюцца спрыяльныя ўмовы:  увесь час праводзіцца метадычная работа, настаўнікі павышаюць свой кваліфікацыйны ўзровень, дзеляцца вопытам работы, многія працуюць з выкарыстаннем  індывідуальных навучальных тэхналогій, працаваў інавацыйны праект.  Шырока выкарыстоўваюцца педагогамі інфармацыйныя тэхналогіі, 78  працэнтаў з’яўляюцца серты- фікаванымі карыстальнікамі. Уся праца арганізаваца пад дэвізам “Ні дня без навізны”, таму ў самаўдасканаленне педагогаў укладваюцца значныя пазабюджэтныя сродкі. Распрацавана сістэма матэрыяльнага заахвочвання педагогаў.  Таму настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў  абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і навукова-практычных канферэнцый,  атрымліваюць 50 працэнтаў надбаўкі да заработнай платы за сваю плённую працу. А гэта таксама добры стымул.

З усяго вышэйсказанага вынікае, што ў Столінскай дзяржаўнай гімназіі ствараюцца спрыяльныя ўмовы для пастаяннага павышэння якасці навучальнага працэсу, выхавання асобы, здольнай да пастаяннага самаўдасканалення і самаразвіцця.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • Пироги в офис
  • Доставка пирогов на заказ! В День Рождения - морс к каждому пирогу
  • spb.lindfors.ru

  • Таможенная процедура
  • Калькулятор для расчета таможенных платежей. Региональный таможенный брокер
  • procedura.ru

  • www.muanbo.ru
  • Идеи модного макияжа, советы ведущих визажистов. Смотрите на сайте
  • muanbo.ru