Запрашаем на «Хутарок»!

15-16 жніўня ў г. Століне пройдзе мотаслёт “Хутарок”, прысвечаны Году моладзі. Арганізатар мерапрыемства — мотаклуб “IRON SAMURAI”.
У 14.00 гадзін адбудзецца ўрачыстае пастраенне каля ФСК “Аквамарын”, пасля плануецца наведванне сацыяльна-педагагічнага цэнтра Столінскага раёна ў р. п. Рэчыца.
У 15.00 гадзін — урачыстае адкрыццё на пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Камунальнік”, дзе будзе арганізавана выстаўка мотатэхнікі, а  таксама пройдуць мотаконкурсы.
У 20.00 гадзін на летняй эстрадзе ў гарадскім парку адбудзецца ўручэнне прызоў переможцам конкурсаў. Удзельнікаў мерапрыемства чакае канцэртная праграма, у якой прымуць удзел народны інструментальны ансамбль “Брыз”, “Angle” (г. Пінск) і інш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *