Высокая культура ў Высокiм

Чарговы прыпынак нашага “Маляўнічага экспрэса” – вёска Высокае. Сюды параіў заехаць мне знаёмы Іван Пятровіч.

Ён запэўніў, што сядзіба спадароў Быба – адна з прыгажэйшых у раёне, дзе ўсё літаральна “патанае” ў зеляніне і свежасці.
Едзем. Вось двухпавярховы ладны дом. На ім шыльдачка “Партызанская, 6”. Пункт прыпынку нашага “Маляўнічага экспрэса”. У двары прыгожага дома нас сустракае гаспадыня Вольга Васільеўна з дзецьмі.
—    Купілі мы гэты ўчастак з домам больш за 12 гадоў таму. Прыйшлося многае перарабіць. Дом, напрыклад, адрэстаўрыравалі такім чынам, што ад яго першапачатковага стану мала што засталося. Хоць мы з мужам родам з Альшан, але вырашылі “пусціць карані” менавіта тут. Тут спакайней і цішэй.
Добраўпарадкаваннем гаспадары Быба заняліся сем гадоў назад. У першых планах былі кветкі, некалькі вечназялёных дрэўцаў, газон. І вось пакрыху мары пачалі здзяйсняцца. Паколькі ў нас у раёне цяжка было купіць некаторыя саджанцы, таму накіроўваліся ў Мінск. Былі і такія расліны, што прысылалі поштай. З году ў год на двары пачалі з’яўляцца ўсё новыя кампазіцыі, навокал станавілася больш свежасці і спакою. Нездарма сцвярджаюць, што зялёны колер для чалавека – супакойлівы. Потым з’явілася невялічкая драўляная альтанка, штучная сажалка з такімі ж качкамі і лебедзямі. З часам асартымент элементаў для добраўпарадкавання пачаў з’яўляцца і ў Давыд-Гарадку, Альшанах, Століне. Таму цяпер купіць іх значна прасцей.
—    Пераважна доглядам усёй гэтай прыгажосці займаюцца са мной нашы дзеці – Дзіяна (12 гадоў), Вікторыя (10 гадоў), Васіль (9 гадоў) і Міхаіл (4 гадкі). Калі была спёка, амаль штодня палівалі газон. Калі б прапусцілі гэта – то наш “зялёны дыван” прапаў бы. Ад нашага двара прыемна не толькі нам, але і суседзям, аднавяскоўцам, якія штодня праязджаюць ці праходзяць міма. Некаторыя раяцца па той ці іншай расліне. Канешне, мы рады дапамагчы.
Участак гаспадароў Быба – гэта 25 сотак зямлі. Большая яе частка – гэта кветнікі, газоны, дрэўцы. І толькі маленькая частка цяпер адведзена для агародніны, дзе растуць цыбуля, памідоры, бульба для першай неабходнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *