Узор працавiтасцi паказваюць тысячнiкi

Намалот на камбайн тысячы тон збожжа, перавозка такога аб’ёму ўраджаю ад камбайнаў на ток – гэта, вядома, не самамэта ў спаборніцтве ўдзельнікаў уборкі. Але тысяча тон хлеба – гэта яскравы рубеж, да якога імкнуцца многія хлебаробы нашага раёна.
На сёння тысячатонны рубеж у раёне пераадолелі 14 камбайнавых экіпажаў і 14 вадзіцеляў аўтамабіляў.
Да камбайнавых экіпажаў Міхаіла Мікалаевіча Пацукевіча і Анатоля Вітальевіча Шуркалы, Уладзіміра Паўлавіча Шуканава і Сяргея  Аляксандравіча Лузько з СВК “Фядорскі”, Івана Васільевіча Грома і Васіля Іосіфавіча Андрайчука, Івана Міхайлавіча Кананчука і Івана Іванавіча Ермакевіча  з СВК “Новая Прыпяць”  прыбавіліся Сяргей Андрэевіч Дворак і Дзмітрый Аляксандравіч Макарушка, Мікалай Мікалаевіч Лузько і Міхаіл Адамавіч Мельніковіч, Уладзімір Вітальевіч Рэдкі і Аляксандр Адамавіч Туча, Алег Мікалаевіч Гапончык і Вадзім Мікалаевіч Яснюк, Леанід Уладзіміравіч Свірскі і Рыгор Арсенцьевіч Леська з СВК “Фядорскі”, Аляксандр Аляксеевіч Андрайчук і Апанас Апанасавіч Нагар з СВК “Новая Прыпяць”, Ігар Валянцінавіч Некрашэвіч і Міхаіл Паўлавіч Вабішчэвіч, Юрый Сяргеевіч Яроцкі і Васіль Мікалаевіч Аляшкевіч з КСУП “Прыпяць-2009”, Міхаіл Іванавіч Ліпскі і Мікалай Паўлавіч Бандарчук з КУВП “Манькавічы”.
Сярод першых тысячу тон збожжа ад камбайнаў перавезлі Лявонцій Іванавіч Колб з СВК “Рухчанскі”, Уладзімір Іванавіч Бруцкі і Аляксей Уладзіміравіч Альгамец з СВК “Новая Прыпяць”.  У ліку чатырнаццаці тысячнікаў на сёння таксама Анатоль Вітальевіч Шуркала, Дзмітрый Аляксандравіч Макарушка, Аляксандр Адамавіч Туча, Сяргей Аляксандравіч Лузько, Вадзім Мікалаевіч Яснюк, Рыгор Арсенцьевіч Леська з СВК “Фядорскі”, Іван Іванавіч Грыб з СВК “Новая Прыпяць”, Андрэй Мікалаевіч Радцэвіч з КСУП “Прыпяць-2009”, Віктар Віктаравіч Багатка і Аляксандр Мікалаевіч Яроміч з КСУП “Відзіборскі”, Міхаіл Міхайлавіч Алейнік з СВК “Лядзецкі”.
Фёдар ШУМКО
На фота: У спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў больш за тысячу тон збожжа перавёз Андрэй Мікалаевіч Радцэвіч з КСУП “Прыпяць-2009”;

камбайнавы экіпаж тысячнікаў Васіля Мікалаевіча Аляшкевіча і Юрыя Сяргеевіча Яроцкага з працоўнай перамогай віншуе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Аляксеевіч Дзямко

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *