Столiншчына першай завяршыла жнiво!

Мінулы тыдзень адметны тым, што гаспадаркі Столінскага раёна першымі ў Брэсцкай вобласці завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Апошні камбайн з КСУП “Рубельскі” ў нядзелю завяршыў уборку зернебабовых культур і рушыў з поля.
Па раёне, па папярэдніх звестках, намалочана 72309 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць склала 39 цэнтнераў збожжавых і зернебабовых культур з кожнага гектара.
Па валавым зборы ўраджаю першынство трымаюць хлебаробы СВК “Фядорскі”, якія пры ўраджайнасці 45,4 цэнтнера намалацілі 11170 тон збожжа. Важкі сёлета каравай у СВК “Новая Прыпяць” – 7387 тон збожжа, “Палеская ніва” – 5459 тон. Менш чым па дзве тысячы тон збожжа намалацілі толькі ў СВК “Варані”, дзе недабралі да мінулагодняй ураджайнасці па 8,4 цэнтнера збожжа з кожнага гектара. У паўднёвай частцы раёна спякота найбольш негатыўна адбілася на ўраджайнасці збожжавых культур.
Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ў большасці гаспадарак змаглі супрацьпаставіць прыродным катаклізмам высокую тэхналагічную культуру на вырошчванні збожжавых культур, умела правялі саму ўборку, пазбягаючы страт вырашчанага ўраджаю.
Пераадолець мінулагоднюю сярэднюю ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур пры неспрыяльных умовах надвор’я змаглі працаўнікі КСУП “Беражное”, “Струга”, “Прыгарынскі-2012”, “Веляміцкі”, СВК “Палеская ніва”.  А самая высокая выніковая ўраджайнасць у СВК “Палеская ніва”, дзе змаглі вырасціць па 54,7 цэнтнера збожжавых і зернебабовых культур на кожным гектары.
Сярод рэкордаў сёлетняга жніва – 63 цэнтнеры з кожнага гектара яравога ячменю ў КУВП “Манькавічы”, 52,5 цэнтнера трыцікале ў СВК “Палессе АВМ”, 48 цэнтнераў жыта ў СВК “Новая Прыпяць”,  57,6 цэнтнера пшаніцы ў СВК “Новае жыццё-2003”, 65 цэнтнераў аўса ў КСУП “Прыгарынскі-2012”, па 50 цэнтнераў зернебабовых культур у СВК “Фядорскі” і КСУП “Рубельскі”.
У цэлым па раёне найбольш урадзіла пшаніца – па 45,1 цэнтнера з кожнага гектара. Па 40,7 цэнтнера сабрана яравога ячменю, па 39 цэнтнераў — аўса, 37,6 цэнтнера – трыцікале, 29 цэнтнераў – жыта.
Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ў большасці гаспадарак змаглі супрацьпаставіць прыродным катаклізмам высокую тэхналагічную культуру на вырошчванні збожжавых культур, умела правялі саму ўборку, пазбягаючы страт вырашчанага ўраджаю.
Пераадолець мінулагоднюю сярэднюю ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур пры неспрыяльных умовах надвор’я змаглі працаўнікі КСУП “Беражное”, “Струга”, “Прыгарынскі-2012”, “Веляміцкі”, СВК “Палеская ніва”.  А самая высокая выніковая ўраджайнасць у СВК “Палеская ніва”, дзе Поспех на ўборцы забяспечылі плённай працай нашы людзі. Найбольшы намалот на камбайн у экіпажа з СВК “Фядорскі” Міхаіла Мікалаевіча Пацукевіча і Анатоля Вітальевіча Шуркалы – 1425,1 тоны. З гэтай гаспадаркі і перадавікі на перавозцы і дапрацоўцы збожжа. Анатоль Вітальевіч перавёз 1428 тон, а аператар Рыгор Рыгоравіч Лузько перапрацаваў 4953,4 тоны збожжа.
Сярод моладзі больш за ўсіх намалаціў збожжа экіпаж з КУВП “Манькавічы” ў складзе Яўгена Аляксандравіча Будзюкова і Віталія Юр’евіча Хараўца – 1025 тон, перавёз Андрэй Мікалаевіч Радцэвіч з КСУП “Прыпяць-2009” – 1219 тон.
Да чатырнаццацці экіпажаў-тысячнікаў у апошнія дні жніва прыбавіліся Пётр Іванавіч Макіявец і Павел Пятровіч Макіявец з СВК “Фядорскі”, Леська Вячаслаў Аляксеевіч і Марыніч Васіль Васільевіч з СВК “Палессе АВМ”, Яўген Аляксандравіч Будзюкоў і Віталій Юр’евіч Харавец з КУВП “Манькавічы”. Тысячатонны рубеж па перавозцы збожжа ад камбайнаў перавысілі ў канцы мінулага тыдня Павел Пятровіч Макіявец з СВК “Фядорскі” і Іван Уладзіміравіч Бруцкі з КУВП “Манькавічы”.
Такім чынам, на сёлетнім жніве больш чым па тысячы тон збожжа намалаціла 17 камбайнавых экіпажаў, перавезлі кожны такі і большы аб’ём ураджаю 16 вадзіцеляў Століншчыны.

На фота: пераможцаў па намалоце сярод маладых камбайнераў Яўгена Аляксандравіча Будзюкова і Віталія Юр’евіча з КУВП “Манькавічы” віншуюць прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райкама ГА “БРСМ” Таццяна Васільеўна Дабрынец і Вікторыя Генадзьеўна Барзіхіна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *