Сэрца роднага краю … свята вёсак Велямічы, Альпень, Старына і Турское

23 жніўня Велямічы, Альпень, Старына і Турское, якія ўваходзяць у склад Веляміцкага сельскага Савета, адзначылі свята населеных пунктаў.

З віншаваннямі да прысутных звярнулася старшыня Веляміцкага сельскага выканаўчага камітэта Пашкевіч Святлана Васільеўна.

У гэты сонечны і святочны дзень словы віншаванняў гасцям свята гучалі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ярашэвіча Аляксандра Мікалаевіча.

Перад аднавяскоўцамі выступіў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мамайка Васіль Іванавіч.

Для ўшанавання на сцэну падымаюцца перадавікі жніва — 2015. Лепшыя экіпажы камбайнераў: Семянчук Канстанцін Уладзіміравіч і Ніканчук Васіль Рыгоравіч намалацілі 789 тон збожжа, Мароз Аляксей Максімавіч і Слуцкі Аляксандр Міхайлавіч — 765 тон збожжа, Мароз Васіль Стахеевіч і Кажаноўскі Леанід Леанідавіч — 663 тоны збожжа, Гушча Іван Андрэевіч і Зелянкевіч Васіль Аркадзьевіч — 319 тон збожжа, Ранцэвіч Міхаіл Паўлавіч і Супрунчык Іван Мікалаевіч — 298 тон збожжа.

Лепшы вадзіцель і трактарыст па адвозцы збожжа – Мамайка Віталь Данілавіч перавёз 994 тоны збожжа, Карчэўскі Міхаіл Андрэевіч — 757 тон збожжа. Таксама адзначаны лепшыя вадзіцелі, механізатары, якія працавалі на прасаванні саломы, пагрузцы і сціртаванні саломы.

Перадавікоў павіншаваў і ўручыў грашовыя прэміі дырэктар КСУП “Веляміцкі” Мікалай Васільевіч Місюра.

У час святочных мерапрыемстваў прайшла цырымонія ўзнагароджвання лепшых вяскоўцаў.


Сёння на тэрыторыі сельскага Савета жывуць 23 жыхары, якія перасягнулі 90-гадовы рубеж. Самая старэйшая жыхарка адзначыла 98-мы дзень нараджэння — Разановіч Марыя Іванаўна з Альпеня. На жаль, па стане здароўя яна не змагла прысутнічаць на свяце. Жыхар Альпеня Лемяшэўскі Васіль Данілавіч, якому споўнілася 96 гадоў, выступіў перад гасцямі.

65 гадоў сумеснага жыцця маюць Мітрафан Фёдаравіч і Марфа Адамаўна Крупец. 60 гадоў разам  Якаў Іванавіч і Марыя Емяльянаўна Ніканчукі, 55 гадоў – Аляксандр Мікалаевіч і Надзея Антонаўна Карчэўскія, Васіль Яфімавіч і Вера Іванаўна Гушча, Уладзімір Мацвеевіч і Валянціна Уладзіміраўна Мамайкі.

Залатое вяселле сёлета адзначаюць Рыгор Іванавіч і Надзея Антонаўна Місюра, Канстанцін Піліпавіч і Любоў Пятроўна Гушча, Павел Якаўлевіч і Леаніда Аляксееўна Гушча, Аляксей Рыгоравіч і Вера Іванаўна Гушча, Сцяпан Мацвеевіч і Вольга Міхайлаўна Мамайкі.

Сярэбраны юбілей святкуюць Вячаслаў Паўлавіч і Святлана Мікалаўена Ранцэвічы, Анатоль Міхайлавіч і Святлана Яўстафіеўна Жлоба, Міхаіл Канстанцінавіч і Сняжана Міхайлаўна Гушча, Мікалай Аркадзьевіч і Вера Міхайлаўна Слуцкія, Васіль Фёдаравіч і Ірына Максімаўна Пашкевічы, Максім Андрэевіч і Святлана Мікалаеўна Ляшкевічы, Віктар Канстанцінавіч і Ніна Васільеўна Васюхневічы, Рыгор Іванавіч і Тамара Мікалаўена Бруцкія-Сцямпкоўскія.

19 ліпеня свой шлюб зарэгістравалі Іван Валяр’янавіч і Марыя Аляксандраўна Слуцкія.

У жніўні на тэрыторыі сельсавета нарадзіліся 6 немаўлят. Апошнім з’явіўся на свет Уладзіслаў Кажаноўскі, шостае дзіця ў сям’і Уладзіміра Антонавіча і Веры Пятроўны Кажаноўскіх з Турскога.

Лепшымі домаўладаннямі прызнаны падвор’і Ніны Міхайлаўны Раўкач, Аркадзія Паўлавіча і Ганны Раманаўны Ляшкевічаў, Мікалая Паўлавіча і Ганны Стахееўны Давідчукоў, Уладзіміра Рыгоравіча і Марыі Пятроўны Гушча.

Былі адзначаны навучэнцы Веляміцкай СШ, якія прымаюць актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці аграгарадка, удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, старасты населеных пунктаў.

Працягнуў праграму святочны канцэрт. Для гледачоў выступілі артысты з Рубля, Давыд-Гарадка, Веляміч, Альпеня, народнае аматарскае аб’яднанне “Гарынскія папрадухі” Рэчыцкага ГДК.

Самыя маленькія госці свята змаглі набыць салодкую вату і іншыя прысмакі. Працавалі батуты. Духмяным водарам прываблівалі шашлыкі.

Святлана  ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *