«Санта» запрашае!

Учора, шостага жніўня, у г. Століне прыветна адчыніў свае дзверы для пакупнікоў магазін “Санта”.

Новы гандлёвы аб’ект размясціўся па вуліцы Садовай побач з рэчавым рынкам. У час адкрыцця тут сабралася многа гараджан і пакупнікоў.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта Пратасавіцкі Рыгор Васільевіч, генеральны дырэктар кампаніі “Санта Імпэкс Брэст” Машэнскі Аляксандр Міхайлавіч, генеральны дырэктар ААТ “Савушкін прадукт” Саўчыц Аляксандр Васільевіч.
Рыгор  Васільевіч       падзякаваў прадстаўнікам кампаніі “Санта” за інвестыцыі ў эканоміку і развіццё раёна і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што новы гандлёвы аб’ект — гэта не толькі новыя магчымасці для пакупнікоў, а і новыя рабочыя месцы. Калектыў столінскай “Санты” складаецца з  71 чалавека.
Са словам у адказ выступіў Аляксандр Машэнскі. Ён заўважыў, што аднайменныя магазіны ёсць у многіх гарадах краіны.
У будаўніцтва столінскай  “Санты” ўкладзена многа сіл і матэрыяльных сродкаў, а калектыў зробіць усё магчымае, каб падтрымліваць належны ўзровень абслугоўвання, якасці.
У дзень адкрыцця прысутныя змаглі прадэгуставаць прадукцыю Пінскага мясакамбіната, малочную прадукцыю “Савушкіна прадукта”, рыбныя вырабы “Санта Брэмар”. Для гараджан была арганізавана забаўляльная праграма. Дзецям настрой падняло марожанае, якое яны атрымалі ў падарунак.
“Санта” — вялікі, прасторны, сучасны ўніверсам, дзе будзе зручна рабіць пакупкі ўсёй сям’ёй. На маю думку (як і многіх знаёмых), такога магазіна даўно не хапала ў райцэнтры.
Паліцы заманьваюць пакупнікоў. У залежнасці ад таго, колькі плануецца пакупак, можна скарыстацца аб’ёмнай каляскай ці невялікім кошыкам.
Гурманам даспадобы прыйдзецца свежая выпечка, якая на прылавак трапляе ўсяго  праз некалькі хвілін пасля прыгатавання. Тут ёсць і свежая курыца-грыль, і экзатычныя, але досыць папулярныя ролы. Маецца  вялікі выбар паўфабрыкатаў. Калі апошнім надаць крыху часу, атрымаецца смачны і карысны абед.
Пакупнікі магазіна могуць ацаніць гнуткую дысконтную палітыку. Дысконтная картка дазволіць купляць больш, а плаціць менш. Каб стаць яе ўладальнікам, неабходна набыць тавары на суму 450 тысяч рублёў. Тым, хто яе будзе мець, на многія тавары даецца скідка ў памеры 5 працэнтаў. Тавары са зніжанай цаной без  асаблівай складанасці можна знайсці ў зале – на іх паказваюць чырвоныя стрэлачкі з заклікамі і цэннікі жоўтага колеру.
Непадалёк ад гандлёвага аб’екта для аўтамабіляў пабудавана стаянка. Гаспадарам веласіпедаў хвалявацца за свой транспарт у час наведвання “Санты” таксама не давядзецца – каля ўваходу ёсць спецыяльная пляцоўка для экалагічных транспартных сродкаў.
“Санта” прапануе наведвальнікам акцыі. Да 31 жніўня ёсць магчымасць атрымаць у падарунак вялікі і смачны рулет-марожанае “Салета”. Для гэтага трэба сабраць тры спецыяльныя купоны, якія будуць дадавацца да квітка з сумай больш за 150 тысяч рублёў (спіртныя напіткі і цыгарэты не ўлічваюцца).
Штодзённа пасля  васьмі  гадзін    вечара  будзе  дзейнічаць акцыя “ВечерОК”: скідка 5 працэнтаў на паўфабрыкаты асабістай вытворчасці, 15 працэнтаў на выпечку і ролы.
Святлана ШПАКОЎСКАЯ
Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

ФОТОГАЛЕРЕЯ мероприятия

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *