Роднай зямлi пакланiся
У пятніцу, 28 жніўня 2015 года, аграгарадок Лядзец запрашае жыхароў і гасцей населеных пунктаў сельскага Савета на свята “Паклон роднай зямлі”.
У праграме будуць ушанаваны лепшыя працаўнікі, ветэраны працы, юбіляры залатога і сярэбранага вяселля, доўгажыхары і самы юны жыхар, пераможцы конкурсу на лепшы падворак.
Будуць працаваць атракцыёны і гандлёвыя рады, дзіцячая забаўляльная пляцоўка.
Пачатак у 14.00 гадзін.