Падарункі ад «Белай Русі»

Нядаўна актывісткі Столінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, работнікі філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Столінскі хлебазавода Аксана Мірановіч і Надзея Бухавецкая віншавалі немаўлят, якія нарадзіліся у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Трэцяга ліпеня на Століншчыне нарадзіліся тры дзяўчынкі: Чынікайла Вікторыя Сяргееўна і Логвінка Вікторыя Уладзіміраўна з Альшан, Вярэніч Маргарыта Юр’еўна з р. п. Рэчыца.
“Белая Русь” традыцыйна віншуе дзяцей, якім выпаў лёс нарадзіцца ў дзяржаўнае свята. Дарэчы, немаўляты, якіх актывісты грамадскай арганізацыі віншавалі першымі, сёлета ўжо пойдуць у першы клас.
Аксана Мірановіч, Надзея Бухавецкая, а таксама старшыня Альшанскага сельскага выканаўчага камітэта Гапко Віктар Анатольевіч і старшыня Рэчыцкага пасялковага выканаўчага камітэта Курган Ігар Мікалаевіч павіншавалі шчаслівых бацькоў і немаўлят цёплымі і шчырымі словамі, уручылі мяккія цацкі і салодкія падарункі ад Столінскага хлебазавода.
 На фота: сям”я Логвінкаў з актывістамі «Белай Русі»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *