Як адсвяткавалі дзень аграгарадка Рубель

16 жніўня ў цэнтры Рубля сабралася многа мясцовых жыхароў і гасцей, гучала вясёлая музыка, лунала атмасфера свята, радасці і, безумоўна, добрага настрою – тут адбылося святкаванне Дня аграгарадка.

Урачыстая праграма пачалася з танца дзяўчынак у нацыянальных сукенках і з вяночкамі.

У кожнага населенага пункта ёсць свой лёс і гісторыя. Вядучая Валянціна Лемяза пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення Рубля, расказала адкуль пайшла яго назва.

З благаславеннем і віншаваннямі выступіў настаяцель прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподня айцец Пётр. Царкоўны хор парадаваў гледачоў цудоўнымі і мілагучнымі спевамі. Са сцэны гучалі праваслаўныя песні “Малітва”, “Наша вера” , іконе Божай Маці “Жыровіцкая”.

Перад аднавяскоўцамі выступіла старшыня Рубельскага сельскага выканаўчага камітэта Каляда Людміла Цімафееўна. Яна адзначыла, што ў Рубля багатая гісторыя і выказала надзею на тое, што родны куточак не згасне, а будзе развівацца, добраўпарадкоўвацца і квітнець. Тут налічваецца 3443 жыхары, якія жывуць у 1662 дварах. Людміла Цімафееўна павіншавала рубельцаў, пажадала міру, гармоніі, жыць у згодзе і любві з іншымі.

З віншавальнымі словамі да рубельцаў звярнуўся старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Дзямко Аляксей Аляксеевіч:

— Віншую жыхароў і гасцей з Днём аграгарадка. У першую чаргу, гэтае свята для тых, хто ведае і шануе гісторыю свайго краю, любіць малую радзіму, працай і талентамі праслаўляе яе.  Многа выхадцаў з Рубля працуюць  у розных гарадах і раёнах нашай рэспублікі. Адзначу, што святкаванне  населенага пункта – добрая традыцыя. У Рублі ён праходзіць адзін раз у пяць гадоў, гэта своеасаблівае кароткае падвядзенне вынікаў. Жадаю здароўя, дабрабыту, шчасця, міру і спакою кожнаму дому і кожнай сям’і.

Старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Дзямко Аляксей Аляксеевіч уручыў ганаровую грамату ўдзельніку абласнога агляду-конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю вобласці па падрыхтоўцы і правядзенні  святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне старшыні пярвічнай фетэранскай арганізацыі Вадзіму Уладзіміравічу Манамсу.

Прысутныя ўшанавалі памяць землякоў хвілінай маўчання. У знак памяці старшыня сельвыканкама Людміла Каляда і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Вадзім Манамс усклалі кветкі да помніка землякам, якія загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На свяце адбылася традыцыйная цырымонія ўшанавання лепшых вяскоўцаў. Будучыня любога населенага пункта непарыўна звязана са стварэннем новых сем’яў. З упэўненасцю можна сказаць, што пакуль жыве каханне, жыве і сям’я, і дзяржава. Шчырыя словы ад старшыні сельвыканкама гучалі на адрас самай маладой сям’і. Свае лёсы злучылі ў адзін Агіевіч Андрэй Анатольевіч і Кажаноўская Анастасія Анатольеўна.

Самы маленькі жыхар вёскі – Пашкевіч Валерыя Анатольеўна. Яе бацька прымаў віншаванні і падарунак.

Маладым бацькам Рубля ёсць у каго павучыцца жыццёвай мудрасці і сакрэтам сямейнага шчасця. Сёлета залатыя вяселлі святкуюць Андрэй Паўлавіч і Ганна Мікалаеўна Філановічы, Аляксандр Антонавіч і Таццяна Рыгораўна Каляда, Іван Фёдаравіч і Алена Лявонцьеўна Вабішчэвічы.

25 гадоў сумеснага жыцця маюць Віктар Барысавіч і Ала Паўлана Зіноўчыкі. Іх павіншавалі і ўручылі падарункі.

Самая старэйшая жыхарка, якая адзначыла 103-ці дзень нараджэння, — Бараноўская Алена Сцяпанаўна.

Падчас свята былі ўзнагароджаны гаспадары лепшых падвор’яў. Першае месца занялі Рыгор Дзмітрыевіч і Ала Сцяпанаўна Жалянгоўскія, другое — Міхаіл Канстанцінавіч і Людміла Васільеўна Машлякевіч, трэцяе – Надзея Мікалаеўна Пашкевіч.

За добраўпарадкаванне граматамі адзначаны адміністрацыйныя будынкі. Добрасумленныя і працавітыя жыхары Рубля атрымалі граматы і падарункі.

Узнагароджвані чаргаваліся з музычнымі нумарамі. На сцэне выступілі Наталія Пашкевіч, Юлія Скрабец, Мікалай Вабішчэвіч, Аксана Агіевіч, Ніна Страха, Анатоль Страха, Валянціна Лемяза, Наталія Бараноўская, Анастасія Салюценка, Андрэй Пашкевіч, Аляксей Ліпскі, Алена Шпакевіч, Анастасія Пашкевіч, Кацярына Сасноўская, Елізавета Далінская, Аксана Пашкевіч, Наталія Пашкевіч, Святлана Страха і многія іншыя таленавітыя людзі з Рубля, Вадзім Семяноўскі, цыганскі ансамбль “Рытмы Рамэн” з Давыд-Гарадка.

Даспадобы прыйшлося паказальнае выступленне Мікалая Сотніка, Мікалая Страхі, Вадзіма Машлякевіча, якія з ранняга ўзросту займаюцца такім відам спорту як дзюдо, выступаюць на многіх спаборніцтвах.

Усіх развесяліла сцэнка пра сямейнае жыццё маладой сям’і удзельнікаў тэатральна-драматычнага гуртка Рубельскага Дома культуры.

На цэнтральнай вуліцы размясціліся разнастайныя выстаўкі. Кожны здзіўляў удзельнікаў мерапрыемства па-свойму. Выстаўкі прадставілі праўленне КСУП “Рубельскі”, ясляў-садкоў № 1 і № 2, Рубельскай і Хатомельскай сярэдніх школ, Рубельскай амбулаторыі і інш.

Арыгінальныя і апетытныя стравы, стэнды творчых работ, кампазіцыі з кветак і гародніны, малюнкі з правіламі дарожнага руху… Гэтае і многае іншае прываблівала мясцовых жыхароў.

Працавалі ганлёвыя кропкі, дзе можна было набыць салодкія напіткі, халодны квас, марожанае і іншыя прысмакі. Дзетвару парадавалі батуты, паветраныя шары ў выглядзе герояў любімых мультфільмаў, салодкая вата.

У рамках свята адбыўся раённы этап рэспубліканскага праекта маладых сем’яў “Уладар сяла”. Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары нашай газеты.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

ВСЕ ФОТО СМОТРИТЕ в ФОТОГАЛЕРЕЕ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *