Iкшкiльскiя днi Столiншчыны

Па запрашэнні латвійскага боку дэлегацыя Століншчыны ў мінулыя выхадныя прымала ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 830-гадовага юбілею Ікшкільскага краю.

Падчас паездкі афіцыйная дэлегацыя Століншчыны, якую ўзначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, правяла сустрэчы ў дзелавых колах, цікавілася развіццём прадпрымальніцтва і прадпрыемстваў малога бізнесу, знаёмілася са славутасцямі Ікшкільскага краю.

У святочных мерапрыемствах прэзентаваць нацыянальную культуру Беларусі быў запрошаны народны інструментальны ансамбль “Брыз” (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі). Калектыў трэці раз удзельнічае ў днях Ікшкільскага краю і ўжо набыў за гэты час сяброў у асобе хору “Суаре”. З кожнай сустрэчай сяброўскія сувязі гарадоў-пабрацімаў Ікшкіле і Столін толькі мацнеюць. А ў творчых планах мастацкіх калектываў – развучыць і выканаць сумесны твор.

За ўклад у развіццё культурна-міжнароднага супрацоўніцтва, прэзентацыю нацыянальнага мастацтва і беларускай песні і ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню дзён Ікшкільскага краю Латвійскай Рэспублікі, ансамбль “Брыз” узнагароджаны Ганаровай граматай Думы.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *