Ганарымся!

Па рашэнні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на раённую Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” на 6 жніўня 2015 года заносяцца:

СВК “Палеская ніва” (старшыня Бародзіч Аляксей Мікалаевіч, галоўны аграном Свірыдчук Аляксандр Анатольевіч), дзе ўбрана 100 працэнтаў збожжавых і зернебабовых культур, пры ўраджайнасці 54,7 цэнтнера намалочана 5445 тон збожжа.

Камбайнеры
Пацукевіч Міхаіл Мікалаевіч і Шуркала Анатоль Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, якія на камбайне “Джон-Дзір” убралі 287,3 гектара збожжавых і намалацілі 1296,8 тоны збожжа;
Шуканаў Уладзімір Паўлавіч і Лузько Сяргей Аляксандравіч з СВК “Фядорскі”, якія на камбайне “Джон-Дзір” убралі 281 гектар і намалацілі 1272,9 тоны збожжа;
Дворак Сяргей Андрэевіч і Макарушка Дзмітрый Аляксандравіч з СВК “Фядорскі”, якія на камбайне “Мега-350” убралі 245,1 гектара і намалацілі 1166,1 тоны збожжа.

Вадзіцелі
Колб Лявонцій Іванавіч з СВК “Рухчанскі”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 1324,4 тоны збожжа;
Шуркала Анатоль Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 1302 тоны збожжа;
Бруцкі Уладзімір Іванавіч з СВК “Новая Прыпяць”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 1301 тону збожжа.

Аператары на сушцы, дапрацоўцы
Лузько Рыгор Рыгоравіч з СВК “Фядорскі”, які на КЗСВ-40 перапрацаваў 4531,2 тоны збожжа;
Андрусевіч Міхаіл Піліпавіч з СВК “Новая Прыпяць”, які на ЗСК-30 перапрацаваў 2390 тон збожжа;

Маладыя камбайнеры
Будзюкоў Яўген Аляксандравіч і Харавец Віталій Юр’евіч з КУВП “Манькавічы”, якія на камбайне КЗС-10 убралі 234,4 гектара і намалацілі 966 тон збожжа.
Рашэцкі Аляксандр Мікалаевіч і Кужко Аляксандр Аляксандравіч з СВК “Рухчанскі”, якія на камбайне “Бізон-110” убралі 240 гектараў і намалацілі 823,1 тоны збожжа;
Харашун Сяргей Уладзіміравіч і Харашун Аляксандр Уладзіміравіч з СВК “Новая Прыпяць”, якія на камбайне КЗС-10 убралі 135 гектараў і намалацілі 711 тон збожжа.

Маладыя вадзіцелі
Радцэвіч Андрэй Мікалаевіч з КСУП “Прыпяць-2009”, які на ўтамабілі МАЗ перавёз 1148 тон збожжа;
Макіявец Павел Пятровіч з СВК “Фядорскі”, які на аўтамабілі МАЗ перавёз 994,5 тоны збожжа;
Яхнавец Дзмітрый Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 848,8 тоны збожжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *