Фоторепортаж: Пожар на территории бывшей ФКМ в Столине

 11 жніўня райцэнтр амаль цалкам быў у палоне дымавой заслоны – гарэлі вытворчыя будынкі на тэрыторыі былой фабрыкі кухоннай мэблі. Такога пажару ў гісторыі райцэнтра не прыгадваюць. Дарэчы, фабрыка кухонная мэблі раней таксама гарэла – у 1997 годзе, але выратавальнікі ўзгадваюць, што пажар быў значна меншым.

— Пажар адбыўся ў цагляным будынку мэблевага цэха памерамі 25х120 метраў з прыбудаваным цэхам лесапіленння памерамі 20х20 метраў, — расказвае “НП” начальнік Столінскага РАНС Аляксандр Вікенцьевіч МІНЧЫК. — Гэтыя вытворчыя памяшканні арандаваны ТАА “Экамонт-Строй”. Агнём цалкам знішчаны будынкі плошчай больш за 1000 квадратных метраў. Усё, што ў іх знаходзілася, таксама згарэла. Побач на адкрытай пляцоўцы таксама знішчана каля 200 кубаметраў вырабаў з драўніны – брус, штакетнік.

Тушэнне было ацяжарана надзвычайна высокай тэмпературай, ветрам і тым, што вялікія сілы райаддзела па надзвычайных сітуацыях былі кінуты на тушэнне лясных пажараў і тарфянікаў. Пажар, які адбыўся ў Століне, – надзвычайнае становішча, таму на тушэнне прыбылі ўсе наяўныя сілы. Добра, што абышлося без людскіх ахвяр. На дапамогу прыехалі і выратавальнікі з Пінска, якія дзяжурылі ў часці на выпадак яшчэ якога-небудзь пажару. Нельга, каб у часці не было экіпажа выратавальнікаў.

Разглядаемыя версіі ўзнікнення пажару розныя – неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, парушэнне тэхналагічнага працэсу пры выкананні работ.

    

Текст и фото Александра НИКИФОРЕНКО

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *