Дзецi i камп’ютар: усе «за» i «супраць»

Сучаснае жыццё практычна немагчыма ўявіць без камп’ютара. Ён сёння з’яўляецца звычайнай часткай хатняга інтэр’еру. Нашы дзеці растуць з усведамленнем таго, што камп’ютар — гэта абавязковы элемент жыцця.

Перыяд летніх канікул — той час, калі бацькі працуюць, а дзеці гадзінамі сядзяць за камп’ютарам альбо з тэлефонам, гуляючы ў розныя гульні ці проста знаходзячыся ў сацыяльнай сетцы. Але далёка не ў кожнай сям’і ведаюць і выконваюць правілы карыстання гэтым тэхнічным сродкам. Ад таго, наколькі правільна яны будуць выконвацца, залежыць многае, і ў першую чаргу — здароўе дзіцяці, бо негатыўныя фактары карыстання камп’ютарам аказваюць значны ўплыў на дзіцячы арганізм.

Са з`яўленнем першых камп`ютараў і да сёння бацькі вагаюцца: “Прыносіць гэты тэхнічны сродак карысць ці ўсё ж такі шкоду?” Многія прайшлі шлях ад катэгарычнай забароны да неабмежаванага дазволу.

Гэтыя дзве крайнасці – толькі супрацьлеглыя кропкі і праблему не вырашыць ні першая, ні другая. Апошнім часам, акрамя праблемы “зносін дзіцяці і камп’ютара”, востра паўстала яшчэ і шалёнае распаўсюджванне і парулярызацыя захаплення інтэрнэтам. Згодна, што гэта зручна і спрашчае ў многім наша жыццё, але ці можа быць адназначна станоўчым такое баўленне часу дзіцяці.

  Адны імкнуцца ўсебакова развіваць дзіця, каб яно не  адставала ад аднагодкаў. Іншыя, наадварот, баяцца шкоднага ўздзеяння камп’ютара і інтэрнэт-рэсурсаў  і таму нават думкі пра камп’ютар не дапускаюць.  Частае пагружэнне ў віртуальны свет нясе шкоду інтэлектуальнаму і эмацыянальнаму развіццю, зніжае камунікабельнасць, развівае залежнасць ад камп’ютарных гульняў і інтэрнэт-сеткі.   Доўгачасовая праца за камп’ютарам  выклікае ў многіх дзяцей школьнага ўзросту як агульную, так і зрокавую стому, што ў некаторых выпадках можа прывесці да развіцця блізарукасці.

 Але ўсё ж камп’ютар і інтэрнэт — гэта праявы прагрэсу, з імі трэба лічыцца і вучыцца правільна сябе паводзіць. Дазіраваныя адносіны дзіцяці да камп’ютара не прынясуць шкоды, а будуць толькі карыснымі.

Бяда ў тым,  што вывучэнне гэтай “машыны” дзіцём бацькі часта не кантралююць і пакідаюць яго адзін на адзін з гэтай “цацкай”. У выніку дзіця можа быць знаёма з камп’ютарам некалькі гадоў, але не мець нават элементарных навыкаў яго выкарыстання.   У выпадку, калі ў сям’і камп’ютар выкарыстоўваецца толькі для забаў, у малога будуць да яго такія ж адносіны.

 Камп’ютарныя навучальныя праграмы для дзяцей маюць вялікае значэнне. Яны могуць развіваць  шпаркасць рэакцыі, дробную маторыку рук, візуальнае ўспрыманне аб’ектаў, памяць, увагу, лагічнае мысленне і зрокава-маторную каардынацыю. Таму, знаёмячы дзяцей з камп’ютарам, варта патурбавацца аб спецыяльных навучальных праграмах.

Важны, аднак мала вывучаны аспект кантакту – псіхалагічны.  Праца дзяцей за камп’ютарам, асабліва за гульнявымі праграмамі, суправаджаецца моцным нервовым напружаннем. Такая канцэнтрацыя, нават кароткачасовая, выклікае ў дзіцяці стому, своеасаблівы эмацыйны стрэс.   Таму калі ў дзіцяці праяўляюцца падобныя паводзіны, варта скараціць час яго знаходжання за камп’ютарам, а каб стома не надыходзіла занадта хутка, варта чаргаваць працу з адпачынкам.

Для таго, каб вы і ваша дзіця атрымалі ад заняткаў за камп’ютарам толькі задавальненне, правільна арганізуйце працоўнае месца. Дзіця павінна сядзець на адлегласці 50-60 см ад манітора, крыніцу святла трэба размясціць злева ад экрана. Неабходна сачыць за тым, каб спіна і ногі дзіцяці мелі апору, што дапаможа прадухіліць пагаршэнне паставы.

Самая вялікая нагрузка пры працы за камп’ютарам прыходзіцца на органы зроку дзіцяці, таму звярніце ўвагу на якасць манітора: мінімальная частата абнаўлення экрана ў працоўным рэжыме павінна быць 85 Гц. Лепш за ўсё ўсталяваць ВК-манітор. Для адпачынку вачэй рэкамендуецца рабіць спецыяльныя практыкаванні.

Самае галоўнае, што неабходна памятаць: “камп’ютар — гэта рабочы інструмент, а не цацка”.

 Людміла КАСПЯРОВІЧ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • Белая кухня
  • А выбирают кухни у нас. Широкий выбор кухонь от производителей
  • kuhni-mebel-spb.ru