Дажыначны сноп

На 6 жніўня восем з дзевятнаццаці гаспадарак Століншчыны завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Дзякуючы заўзятай рабоце хлебаробаў, раён упэўнена займае першае месца ў вобласці па тэмпах жніва.
А першымі абмалацілі ўсю збажыну працаўнікі КСУП “Дубайскі”, “Варані”, “АграГлінка”, “Прыгарынскі-2012”, СВК “Рухчанскі”, “Фядорскі”, “Палеская ніва”, “Новая Прыпяць”. На ранак 6 жніўня заставалася ўбіраць на 940 гектарах, а гэта прыкладна адзін дзень работы камбайнераў.
Па ўраджайнасці збожжавых раён наблізіўся да мінулагодняй і адстае ўсяго на 2,9 цэнтнера.
Усяго намалочана 68282 тоны збожжа. Самы высокі валавы збор збожжа атрымалі ў СВК “Фядорскі” – 10839 тон. У СВК “Новая Прыпяць” маюць 7387 тон, “Палеская ніва” – 5445 тон збожжа.
Сярод гаспадарак, якія ўжо завяршылі жніво, рэкордную мінулагоднюю ўраджайнасць перавысілі ў КСУП “Прыгарынскі-2012” – на 6,7 цэнтнера, СВК “Палеская ніва” – на 0,1 цэнтнера. Сярод тых, хто яшчэ ўбірае, на сённяшні дзень прыбаўку ўраджайнасці ў параўнанні з мінулым годам атрымліваюць у КСУП “Беражное”, “Струга”, “Веляміцкі”.
Па-ранейшаму самай высокаўраджайнай культурай у раёне застаецца пшаніца, якую трэба ўбраць яшчэ на 200 гектарах. Яна дае на кожным гектары па 44,7 цэнтнера збожжа. У СВК “Новае жыццё-2003” – па 57,6 цэнтнера, у СВК “Новая Прыпяць” – 51,9 цэнтнера. І на іншых культурах ёсць прыклады высокай ураджайнасці ў асобных гаспадарках. Пры сярэднераённай ураджайнасці 29 цэнтнераў жыта ў СВК “Новая Прыпяць” урадзіла па 48 цэнтнераў на кожным гектары. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне яравога ячменю складае 40,8 цэнтнера, а ў СВК “Фядорскі” – 56,3 цэнтнера з кожнага гектара. Рэкорд па намалоце аўса належыць працаўнікам КСУП “Струга” – па 58 цэнтнераў пры сярэднераённай ураджайнасці 35 цэнтнераў з кожнага гектара.
Усе гаспадаркі актыўна вядуць продаж збожжа дзяржаве. Пры плане 17500 тон яго адпраўлена на рэалізацыю 10363 тоны. Першымі справіліся з пастаўкамі збожжа ў залік дзяржзаказу на Пінскі КХП працаўнікі КСУП “Прыпяць-2009”, “Відзіборскі”, СВК “Фядорскі” і “Лядзецкі”. Хлебаробы КСУП “Варані” першымі справіліся з рэалізацыяй ураджаю на перапрацоўку ў КУВП “Манькавічы”, СВК “Лядзецкі” – на ААТ “Белсолад”.
На 4893 гектарах праведзена лушчэнне ржышча. Больш плённа над гэтым працуюць у КСУП “АграГлінка”, “Беражное”, “Рубельскі”, КУВП “Манькавічы”, КСУП “Прыгарынскі-2012”. Важна чым найхутчэй для разгортвання работ па падрыхтоўцы глебы звозіць салому з палёў. Яна па раёне ўбрана з 53,1 працэнта вызваленых ад збожжавых плошчаў. Актыўна наладзілі звозку саломы ў КСУП “АграГлінка”, “Прыгарынскі-2012”, “Варані”, КУВП “Манькавічы”, СВК “Новае жыццё-2003”.

Дажыначны сноп: 1 комментарий

  • 07.08.2015 в 9:58 пп
    Permalink

    А нам, простым обывателям какая от этого польза?
    От не понимаю я этого ажиотажа. Тысячи людей ежедневно выходят на работу и как то это проходит мимо НП. Какой прок от этой «битвы за урожай»7 Просто работать религия не позволяет?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *