Час збірацца ў школу

Неўзабаве вясёлая трэль школьнага званка пакліча вучняў за парты. А значыць, што самы час збірацца ў школу хлопчыкам і дзяўчынкам. Цікавасць да школьнага асартыменту назіраецца ўжо з другой паловы ліпеня. Бацькі і дзеці выбіраюць вопратку, абутак, спартыўную форму, рукзакі і сумкі, канцылярскія прылады і інш.

У аддзеле “Канцтавары” на другім паверсе Столінскага ўнівермага прадстаўлены шырокі асартымент усіх прыладаў, якія патрэбны школьніку: ручкі, пеналы, тонкія, паўагульныя, агульныя, прадметныя сшыткі, альбомы для малявання, стрыжні, лінейкі, рознакаляровыя алоўкі і фламастары, наборы абгортак для падручнікаў, фарбы, дзённікі, пэндзлікі, пластылін і многае іншае. Ёсць у наяўнасці контурныя карты і атласы, чарцёжныя прылады, вучэбныя дапаможнікі і інш.
У аддзеле “Адзенне” школьнікаў малодшага ўзросту з поспехам можна апрануць у стыльныя і прыгожыя касцюмы са штанамі (для хлопчыкаў) і спаднічкамі (для дзяўчынак), сарафаны, блузкі, ёсць адзенне для заняткаў спортам, зручныя ранцы і рукзакі і інш.
І на першым паверсе, і на ганку Столінскага ўнівермага працуюць гандлёвыя куткі, дзе жыхары і госці райцэнтра могуць набыць самае неабходнае для сваіх школьнікаў: канцтавары, адзенне і абутак.
Выгадныя акцыі і скідкі прапануюцца жыхарам раёна. Ва ўнівермагу і спецыялізаваных магазінах па рэалізацыі нехарчовых тавараў прапануецца крэдыт “На тавары да школы”  (школьны абутак і форму, спартыўныя касцюмы, паліто і курткі вучнёўскія ранцы і партфелі, камп’ютарную тэхніку тэрмінам на 4 месяцы без першапачатковага ўзносу і без працэнтаў. Шматдзетная сям’я па прад’яўленні адпаведнага пасведчання крэдыт аформіць можа на 6 месяцаў.
Да першага верасня ў кожнага наведвальніка ўнівермага ёсць магчымасць скарыстацца скідкай суботняга дня. Пры пакупцы тавараў на суму звыш 700 тысяч рублёў даецца скідка 7 працэнтаў.
Да 15 верасня праходзіць акцыя “Сям’я і школа”. У яе рамках сем’і, дзе выхоўваюцца 5 і болей дзяцей могуць атрымаць 3-працэнтную скідку па дысконтнай картцы пры прад’яўленні пасведчання. Яе можна атрымаць на другім паверсе гандлёвага аб’екта.
Калі вы чалавек азартны і любіце разнастайныя розыгрышы, то вам спадабаецца рэкламная акцыя “О, везунчик!”. Шостага верасня сярод пакупнікоў універмага, якія зрабілі пакупкі тавараў да школы на суму больш за 3 мільёны, будзе праведзены розыгрыш трох прызоў. Шчасліўчыкаў чакаюць сертыфікаты коштам 300 тысяч рублёў.
Скідку ў памеры 7-мі працэнтаў таксама можна атрымаць ва ўсіх спецыялізаваных магазінах па рэалізацыі нехарчовых тавараў да 15 верасня па выхадных днях пры пакупцы тавараў для школьнікаў (лёгкай прамысловасці, галантарэйных тавараў для школьнікаў, рукзакоў, камп’ютарнай тэхнікі, пісьмовых, папяровых, канцылярскіх тавараў) на суму звыш 700 тысяч рублёў.
Апытанне ў тэму:
“Як да школы рыхтуецеся вы?”
Таццяна Васільеўна, маці двух школьнікаў: “Шчыра кажучы, набылі толькі канцылярскія тавары. Адзенне падбяром пазней, некаторыя рэчы ў добрым стане з мінулага года”.
Аляксандр, бацька другакласніцы: “Дачку ўжо радуе новенькі рукзак. Сшыткі таксама ёсць, іх набылі раней. Мінулагодняя школьная форма выглядае добра, патрэбы ў новай няма. А астатнія прылады збіраемся выбраць у бліжэйшы час”.
Вольга: “Выхоўваю трох школьнікаў. Амаль усім ужо закупіліся. Да гэтага працэсу я стаўлюся сур’ёзна і выбіраю загадзя, прыцэньваюся і, што хаваць, стараюся сэканоміць. Таму ў апошнія дні жніўня ў чэргах дакладна стаяць не давядзецца (усміхаецца)”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *