Ад іміджу настаўніка – да іміджу школы

Традыцыйная педагагічная канферэнцыя прайшла 25 жніўня ў Столінскім гарадскім доме культуры.

У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская і старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч. У зале сабраліся педагагічныя і кіруючыя работнікі адукацыйных устаноў раёна, прадстаўнікі грамадскасці і кіраўнікі арганізацый, якім неабыякавыя пытанні адукацыі.

Педагагічная нарада прайшла ў форме выступленняў, кожнае з якіх — асобная старонка імправізаванай кнігі “Рэсурсы і арыенціры ўстойлівага развіцця адукацыі Столінскага раёна”, напісаная ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.  І першая старонка гэтай кнігі – даклад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандра Мікалаевіча Вячоркі.

Кадры і фінансы

У сістэме адукацыі раёна працуюць 3700 чалавек. У тым ліку 1933 педагагічныя работнікі, з іх 1508 —  у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, 316 – ва ўстановах дашкольнай, 109 – ва ўстановах дадатковай адукацыі і спартыўных школах. Вышэйшую катэгорыю маюць 17,4 працэнта настаўнікаў, першую – 40,6,  другую – 18,5, без катэгорыі – 23,5 працэнта настаўнікаў. Сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій мае 751 педагог, ці 38,8 працэнта.

Ва ўстановы адукацыі сёлета працаўладкаваны 54 маладыя спецыялісты. Тым не менш у раёне адчуваецца недахоп настаўнікаў замежнай мовы, матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, дэфектолагаў.

Рэзультатыўнасць работы педагогаў у 2014-2015 навучальным годзе адзначана 266 узнагародамі, у тым ліку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – 24, абласнога ўпраўлення адукацыі — 66, аддзела адукацыі, спорту і турызму – 138 ганаровых грамат і падзячных лістоў, прафсаюзнага камітэта – 26. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў атрымалі 11 чалавек. На раённую Дошку гонару занесена Валянціна Мікалаеўна Лёгкая, педагог дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці. У 2015 годзе спецыяльнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоена Людміла Лявонцьеўна Цупа, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Церабяжоўскай сярэдняй школы.

Сёлета на выкананне праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі раёну выдзелена 388 мільёнаў рублёў. За кошт рэспубліканскага бюджэту на працягу двух апошніх гадоў абсталяваны сучасныя кабінеты фізікі ў гімназіі, сярэдніх школах № 1 г.  Давыд-Гарадка, № 2 г.  Століна і р. п. Рэчыца.

З мэтай аптымізацыі ў верасні будзе выведзены першы клас з Манькавіцкага ясляў-сада ў СШ № 3 г. Століна і адчынена дашкольная група. У студзені 2015 года зачынена адна дашкольная група  ў Арлоўскім яслях-садзе, у жніўні зачынены Стахаўскі яслі-сад і адна дашкольная група ў Аздаміцкім яслях-садзе. Не будзе дзясятага класа ў Стахаўскай сярэдняй школе.

Якасць адукацыі

Агульны працэнт ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй складае 63 працэнты, у тым ліку ў горадзе – 75, у сельскай мясцовасці  — 58 працэнтаў. Сацыяльныя стандарты па забяспечанасці месцамі ў дашкольных установах выконваюцца на 76 працэнтаў пры ўстаноўленым нарматыве 84 працэнты. Найбольш востра адчуваецца недахоп месцаў у Давыд-Гарадку, Кароцічах і Століне.

Захавана сетка санаторных груп для дзяцей, якія часта хварэюць: дзве групы ў Церабяжоўскім яслях-садзе санаторнага тыпу і па адной – у столінскіх яслях-садах № 1 і № 3, рэчыцкім № 2.

 Па выніках удзелу ў рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі дыпломам 3-й ступені ўзнагароджаны калектыў рэчыцкага ясляў-сада № 2 за распрацоўку матэрыялу “Эфектыўныя формы і метады работы па героіка-патрыятычным выхаванні дашкольнікаў”. У раённым конкурсе даследчых работ і праектаў дашкольнікаў “Мае першыя адкрыцці” прынялі ўздел 37 выхаванцаў з 23-х устаноў.

У 45 установах агульнай сярэдняй адукацыі ў мінулым навучальным годзе навучаліся 11 240 вучняў у 722-х класах, дзейнічалі 73 групы прадоўжанага дня для 1628 школьнікаў. Агранізаваны падвоз 965 навучэнцаў.

 З верасня плануецца адкрыць 22 профільныя 10-я класы ў 19 установах. Найбольш запатрабаваныя сярод навучэнцаў прадметы – руская і беларуская мовы, матэматыка, замежная мова і біялогія.

 Па выніках выпускной кампаніі 2015 года 60,2 працэнта адзінаццацікласнікаў паказалі веды высокага і дастатковага ўзроўню (у мінулым годзе — 51,5 %). Узнагароджаны залатым медалём 41 выпускнік, сярэбраным – чатыры, 147 — пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў. Трое выпускнікоў у цэнтралізаваным тэсціраванні атрымалі па 100 балаў: па рускай мове – Лізавета Гуцко (Столінская гімназія, настаўнік Ларыса Паўлаўна Жук), Марыя Пілавец (СШ № 2 р. п. Рэчыца, настаўнік Валянціна Мікалаеўна Цімановіч), па матэматыцы  — Наталля Некрашэвіч (Столінская гімназія, настаўнік Наталля Мікалаеўна Літвінка).

 Паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі склала 42,5 працэнта, што на 3 працэнты больш, чым у мінулым годзе.

Адным з асноўных арыенціраў развіцця адукацыі з’яўляецца работа з таленавітымі навучэнцамі, алімпіядны рух, конкурсы даследчых работ. У 2014-2015 навучальным годзе 7557 навучэнцаў прынялі ўздел у міжнародных і рэспубліканскіх гульнях-конкурсах. Працавалі інавацыйныя пляцоўкі ў Столінскай гімназіі і СШ № 2 г. Століна. У новым навучальным годзе плануецца работа па рэалізацыі праекта “Укараненне мадэлі вусна-гістарычных даследаванняў роднага краю як сродку фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў” у  СШ № 2 г. Давыд-Гарадка і Лядзецкім НПК яслі-сад  сярэдняя школа, Рамельскай сярэдняй школе.

Ва ўстановах адукацыі раёна ёсць 639 персанальных камп’ютараў, выкарыстоўваецца 51 кампьютарны клас, 48 мультымедыйных праектараў, 8 інтэрактыўных дошак. Усе ўстановы адукацыі спорту і турызму маюць доступ у інтэрнэт, працуюць электронная пошта і 43 сайты. Стрымлівае развіццё інфарматызацыі недастатковы ахоп лакальнай сеткай, якая ёсць толькі ў 31,8 працэнта ўстаноў. 88 працэнтаў бібліятэк маюць камп’ютары, выхад у інтэрнэт – 36,6 працэнта бібліятэк. Замены кампьютараў патрабуюць 27 класаў, дзе тэхніка старэй за 7 гадоў.

Створана дыферэнцыраваная сістэма работы  з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Выхаваўчая і ідэалагічная работа

87 працэнтаў навучэнцаў ахоплены дзіцячым і маладзёжным рухам, у тым ліку ГА “БРПА” і ГА “БРСМ”, значная ўвага надаецца  інтэлектуальнаму руху і клубу вясёлых і знаходлівых, дзейнічаў 481 гурток і аб’яднанне па інтарэсах, якія наведвалі 7203 выхаванцы.

У трох вучэбна-спартыўных установах займаюцца 1640 навучэнцаў. У 2014-2015 навучальным годзе школамі ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі і вучылішча алімпійскага рэзерву перададзены чатыры вучні, 452-м прысвоены масавыя спартыўныя разрады, восем выхаванцаў атрымалі першы спартыўны разрад, двое —  званне кандыдата ў майстры спорту.

За 7 месяцаў гэтага года рознымі відамі аздараўлення ахоплены 7033 дзіцяці, з іх 3640 – дзеці, якія маюць ільготы згодна з Законам “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС”. У лагерах з дзённым і кругласутачным знаходжаннем пры школах летам прайшлі аздараўленне 1547 школьнікаў.

— Поспехі школьнай выхаваўчай сістэмы, — адзначыў Аляксандр Вячорка, — залежаць і ад педагагічнай культуры бацькоў. Тройчы на год праходзілі адзіныя бацькоўскія сходы, упершыню прайшла раённая бацькоўская канферэнцыя, ды, нягледзячы на ўсё, расце сямейная нядобранадзейнасць. На 1 жніўня 155 дзяцей з 62 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За 7 месяцаў гэтага года неабходную падтрымку і дапамогу ў сацыяльна-педагагічным цэнтры атрымала 21 дзіця.

У новым навучальным годзе асаблівую ўвагу педагагічным калектывам неабходна надаць станаўленню пазітыўных дзіцяча-бацькоўскіх адносін, больш актыўна ўцягваць сям’ю ў выхаваўчы працэс праз удзел бацькоў у арганізацыі шостага школьнага дня, адпачынку на канікулах, правядзенні спартыўных і культурных мерапрыемстваў, арганізацыі вольнага часу дзяцей.

Як асобныя старонкі педагагічнай работы былі прадстаўлены выступленні калег. Загадчыца метадычнага кабінета Валянціна Аляксандраўна  Грэчка гаварыла пра імідж настаўніка. Дырэктар сярэдняй школы  № 2 г. Століна Ала Мікалаеўна Лазіцкая агучыла тэму “Педагагічная каманда – галоўны рэсурс развіцця ўстаноў адукацыі”. Пра стварэнне ва ўмовах сельскай школы асяроддзя для праяўлення здольнасцяў кожнага дзіцяці расказала настаўнік гісторыі Стружскай сярэдняй школы Алена Аляксандраўна Крывапуст, а класны кіраўнік Хатамельскай сярэдняй школы Марта Пятроўна Вабішчэвіч – пра работу над стварэннем умоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнцаў.

Педагогі задзейнічаюць усе  магчымасці, каб у грамадстве на першым месцы стаялі сапраўдныя каштоўнасці, каб падрастаючае пакаленне ведала і памятала нашы шматвекавыя традыцыі, ганарылася сваёй Радзімай. Як сведчанне — парад дзіцячых маладзёжных ініцыятыў, якія дзейнічаюць у раёне: акцябраты, піянеры, члены БРСМ, група “Міласэрнасць”, клуб “Патрыёт”, клуб абаронцаў прыроды, валанцёры.

Віншаванні

Педагагічных работнікаў вітала член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская.

Сваё выступленне Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі пачаў са слоў захаплення выстаўкай работ, што яшчэ раз пераконвае: настаўнік – гэта прызванне. І каб станавілася больш такіх педагогаў, з якімі вучань адчувае сябе як роўны; якія сваім прыкладам вядуць за сабой, ствараюць імідж школы, адукацыі ў цэлым. Каб памяталі, што іх узровень культуры быцця вызначае культуру населенага пункта ўвогуле. Нездарма гэтай праблеме надае шмат увагі раённы выканаўчы камітэт.

Рыгор Васільевіч нагадаў, што на адукацыю з бюджэту вылучана дзевяць мільярдаў рублёў. Вырашаны праблемы дахаў, тэмпературнага рэжыму ў асобных установах адукацыі. Дашкольныя ўстановы забяспечаны гарачай праточнай вадой, у сямі школах устаноўлены камеры відэаназірання. Старшыня райвыканкама прапанаваў аддзелу адукацыі, спорту і турызму заснаваць творчы конкурс імя Героя  Сацыялістычнай Працы, заслужанай настаўніцы Надзеі Іванаўны Кавалец, павіншаваў педагогаў з новым навучальным годам, пажадаў ім поспехаў, дабрабыту і ўручыў шэраг узнагарод.

Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта атрымалі Ніна Паўлаўна Несцярчук – выхавальнік Альгомельскага НПК яслі-сад сярэдняя школа і Аляксандр Уладзіміравіч Неўдах – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Столінскай дзяржаўнай гімназіі.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Пятроўна Мірановіч, педагог-псіхолаг цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Століна Наталля Паўлаўна Мышапуд, настаўнік матэматыкі СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Раіса Іванаўна Савіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Уладзіміравіч Шаўчук, намеснік загадчыка Стружскага ясляў-сада Антаніна Васільеўна Літвінка, выхавальнік рэчыцкага ясляў-сада № 2 Ларыса Іванаўна Губанава, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 3 г. Століна Анатоль Юсцінавіч Гляд, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Белавушскай СШ Ірына Аляксандраўна Гляд.

З вітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райсавета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко і ўручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў настаўніку гісторыі сярэдняй школы № 2 г. Століна Жанне Іосіфаўне Домніч і прыёмнай маці прыёмнай сям’і Святлане Васільеўне Тарадайчык.

Адзінаццаці педагогам Століншчыны Аляксандр Мікалаевіч Вячорка ўручыў Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму. Падзячнымі лістамі за якасную падрыхтоўку да новага навучальнага года і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўзнагароджаны Беражноўская сярэдняя школа і Асаўскі яслі-сад.

Падзячным лістом Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка Людміла Канстанцінаўна Казёлка, граматай абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – дырэктар Столінскай дзяржаўнай гімназіі Міхаіл Дзям’янавіч Казуля. Яшчэ чатыры работнікі адукацыі атрымалі граматы райкама галіновага прафсаюза з рук Анатоля Капітонавіча Максімовіча, старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі.

Ушанаванне настаўнікаў межавалася з канцэртнымі нумарамі, якія выканалі ўдзельнікі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў  Наталля Любушкіна, Дар’я Гізун і Вікторыя Дзенісовіч, Анжаліка Калавур,  студыя танца “Be Flex” і  Аліна Гарцуева.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

Ад іміджу настаўніка – да іміджу школы: 8 комментариев

  • 03.09.2015 в 9:04 пп
    Permalink

    Что бы начать решать — надо признать наличие проблемы. А пока есть только «слащавые» статьи. Кто не согласен — оказывается «ноет тут». так и формируется «общественное мнение».

    как решить? Естественно за один день вопросы такого масштаба не решаются. Так вот первым этапом должно быть признание того, что проблема существует

  • 03.09.2015 в 2:45 пп
    Permalink

    Обозначить — это одно! А как решить?

  • 02.09.2015 в 9:34 пп
    Permalink

    Нытьем? Товарищ, обозначит проблему вовсе не значит ныть. Замалчивать проблему — вообще не приступить к ее решению

  • 02.09.2015 в 3:15 пп
    Permalink

    Да нет, думаю, что как раз таки не мало. Но! нытьем проблемы не решить. Возьмите себе на заметку!

  • 01.09.2015 в 9:35 пп
    Permalink

    выкажу свае мнение на предстоящих выбрах

  • 01.09.2015 в 9:35 пп
    Permalink

    ну, например, вышел из профсоюза, не вступил в «Белую русь», отказался от подписки, я такой как есть. Мало?

  • 01.09.2015 в 8:27 пп
    Permalink

    А что ты, Сергей, конкретно сделал для того, чтобы изменить ситуацию? Или слабо только «супер-мега-прогрессивные» мысли высказывать? Поделись, очень интересно!

  • 31.08.2015 в 5:50 пп
    Permalink

    Какой имидж? Уже только слепой не видит, что учитель задавлен подпиской, лотереями, грузом непонятных и не нужных никому бумажек. Откуда возьмется творчество, как можно воспитать свободного, гармонично развитого, гражданина?
    Вопрос риторический

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *