90-гадовы юбілей адзначыў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Пётр Дзмітрыевіч Бруцкі

15 жніўня 90-гадовы юбілей адзначыў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Пётр Дзмітрыевіч Бруцкі, які жыве ў вёсцы Альпень. Павіншаваць юбіляра прыехалі дзеці з Украіны, якія з-за аддаленасці не так часта могуць наведаць бацькоўскі дом, як гэтага хацелася б.

З віншаваннямі завіталі ў госці да Пятра Дзмітрыевіча і старшыня Веляміцкага сельвыканкама Святлана Васільеўна Пашкевіч, дырэктар і намеснік дырэктара Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любоў Фёдараўна Дземідовіч і Алена Адамаўна Фарсюк. Госці ўручылі доўгажыхару падарунак і кветкі, пажадалі моцнага здароўя і дажыць, як мінімум, да ста гадоў.

Пётр Дзмітрыевіч жыве разам з жонкай Надзеяй Іванаўнай ужо 67 (!) гадоў. І за святочным сталом яны ўспаміналі амаль кожны год жыцця – было і цяжка, і голадна, і холадна. Але дзякуючы каханню змаглі пераадолець усе цяжкасці. Пётр Дзмітрыевіч расказаў, што яшчэ два гады таму мог сам хадзіць за плугам, але зараз здароўе не дазваляе. Хваробы пачалі чапляцца адна за другой. Таму з лістапада мінулага года іх два разы на тыдзень наведвае сацыяльны работнік Людміла Якаўлеўна Шабунька. Сям’я доўгажыхароў Бруцкіх вельмі задаволена тым, як спраўляецца са сваёй работай Людміла Шабунька і вельмі ўдзячны ёй за яе чуласць і стараннасць.

 Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *