23 жніўня ў г. Століне пройдзе школьны кірмаш!

23 жніўня ў г. Століне на пляцоўцы ля ўнівермага  пройдзе школьны кірмаш. На ім пакупнікі змогуць выбраць школьныя тавары: вопратку, абутак, спартыўныя касцюмы, рукзакі і сумкі, канцылярскія прылады і інш.

Да таго ж ўсе жадаючыя змогуцб стаць гледачамі паказа вопраткі дзелавога стылю да новога школьнага сезону.

На кірмашы прадставяць тавары гандлёвыя прадпрыемствы Альшанскага і Давыд-Гарадоцкага філіялаў, гандлёвага унітарнага прадпрыемства “Столінаптгандаль”, “Грамхарч” г. Столін і ўнівермаг.

Час работы: з 8 да 14 гадзін.

Летні цэнапад пройдзе з 22 па 30 жніўня 2015 года ў нехарчовых магазінах філіялаў райспажыўтаварыства, універмагу г. Століна, прадпрыемствах ГУП “Столінаптгандаль”.  10-працэнтная скідка ад рознічнай цаны будзе распаўсюджвацца на мужчынскія і жаночыя тавары лёгкай прамысловасці (скураны абутак, вопратку, верхні трыкатаж).

Самы час здзейсніць патрэбныя і ўдалыя пакупкі!

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *