23 жніўня ў аграгарадку Рамель адбудзецца фестываль каня

У праграме – спаборніцтвы конных запрэжак, конныя шоу-нумары, вывадка племянных коней СВК “Палеская ніва”, конны спектакль Мінскага клуба “Залатая шпора”, канцэртная праграма з удзелам заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага ГДК.

Будуць працаваць дзіцячая забаўляльная пляцоўка, гандлёвыя рады.

Праўленне СВК “Палеская ніва” сардэчна запрашае ўсіх на свята!

Добавить комментарий