Зарплата за першае паўгоддзе

Як паведамілі рэдакцыі ў галоўным статыстычным упраўленні Брэсцкай вобласці, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па арганізацыях раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) за першае паўгоддзе 2015 года склала 4436,7 тысячы рублёў, у тым ліку за чэрвень 2015 года – 4914,1 тысячы рублёў.
У чэрвені 2015 года ў параўнанні з чэрвенем 2014 года намінальная налічаная заработная плата павялічылася на 13,4 працэнта, у параўнанні з маем 2015 года павялічылася на 6,8 працэнта.
Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у чэрвені 2015 года ў параўнанні з чэрвенем 2014 года павялічылася на 0,2 працэнта, у параўнанні з маем 2015 года павялічылася на 6,8 працэнта.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў чэрвені 2015 года ў сельскай гаспадарцы, паляўнічай і лясной гаспадарцы Столінскага раёна склала 4046,3 тысячы рублёў, у прамысловасці – 5501,1 тысячы рублёў, у апрацоўчай прамысловасці – 5242,9 тысячы рублёў, у вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады – 6519 тысяч рублёў, у будаўніцтве – 7014,3 тысячы рублёў. У гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання сярэдняя зарплата склала 5662,4 тысячы рублёў, на транспарце і ў сувязі – 5874 тысячы рублёў, аказанні камунальных сацыяльных і персанальных паслуг – 3301,8 тысячы рублёў. У адукацыі сярэдняя налічаная зарплата склала ў чэрвені 4565,5 тысячы рублёў, у ахове здароўя і аказанні сацыяльных паслуг – 4507,9 тысячы рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *