Ёсць незалежнасць – ёсць будучыня ў краіны

У ходзе рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня. Гэта галоўнае свята для ўсіх беларусаў.

Напярэдадні велічнай даты гутарым са старшынёю Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгорам Васільевічам Пратасавіцкім.

– Рыгор Васільевіч, ёсць дзве сілы, што клапоцяцца пра сваю краіну, – улада і народ. Вы, як кіраўнік раёна, якія б вылучылі складаючыя незалежнасці нашай краіны?

– У першую чаргу трэба адзначыць, што незалежнасць нашай краіны – гэта сімвал мужнасці, адданасці Радзіме тых, хто сваімі жыццямі, крывёю здабываў яе свабоду на палях змаганняў у часы Вялікай Айчыннай вайны.  І ў падмурку нашых сённяшніх поспехаў дух непакорнага народа, які разам з іншымі ўнёс вырашальны ўклад у Вялікую Перамогу.

Па-другое, гэта стабільны сацыяльна-эканамічны, палітычны статус Беларусі, яе станоўчы аўтарытэт на міжнароднай арэне.

– Пра працавітасць жыхароў Століншчыны ведаюць далёка за межамі раёна. Які, дарэчы, амаль самы вялікі не толькі на Брэстчыне, але і ў рэспубліцы. Відавочна, што ў агульнай скорбонцы краіны ёсць і наш уклад?

– Скажу, што становішча ў рабоце прамысловага сектара раёна не надта здавальняючае. Але шукаюцца шляхі выйсця праз праводзімую мадэрнізацыю, новыя сектары збыту, сучасныя падыходы да вытворчасці. Напрыклад, з красавіка гэтага года на ААТ “Гарынскі агракамбінат” рэалізуецца сумесны праект па вытворчасці садавінна-агароднінных кансерваў з буйной кампаніяй “Верэс” (Украіна). Ужо зроблена 1411 туб прадукцыі.

На Столінскім хлебазаводзе пасля праведзенай мадэрнізацыі працягваецца выраб новай прадукцыі – мяккіх вафляў. Гэты тавар, акрамя Століншчыны, распаўсюджваецца на рынках Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай абласцей. Давыд-Гарадоцкі хлебазавод вырабляе і пастаўляе солад у Расійскую Федэрацыю.

На торфапрадпрыемстве “Глінка” плануецца адкрыць вытворчасць пажыўных субстратаў. Надта складанае становішча на камбінаце будаўнічых матэрыялаў. Але вядзецца пошук зацікаўленых інвестараў. Вось ужо ў чэрвені былі прадстаўнікі турэцкіх і аўстрыйскіх кампаній.

Што тычыцца сельскай гаспадаркі — галоўнай для нашага раёна галіны, то за чатыры месяцы гэтага года вытворчасць валавой прадукцыі склала 107,8 працэнта пры плане 103 працэнты.

На перадавых пазіцыях кааператыўны гандаль. Адкрываюцца новыя сучасныя магазіны. Хутка ў раёне будзе працаваць і гандлёвы аб’ект з  так званых сеткавікоў — ТУП “Санта-Рытэйл”.

– Рыгор Васільевіч, відавочна, што адно з дасягненняў менавіта Беларусі – сацыяльная арыентаваная мадэль развіцця краіны ці, прасцей кажучы, клопат пра кожнага жыхара.

– Так. На Століншчыне шмат увагі надаецца стварэнню спрыяльных умоў для жыцця і адпачынку насельніцтва. Напрыклад, ужо ў гэтым годзе ўведзены ў дзеянне новы дзіцячы яслі-садок у аг. Рубель, адкрыты новы будынак Белдзяржстраху. Робяцца газіфікацыя і водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне вуліц і населеных пунктаў, рамантуюцца ўстановы аховы здароўя, установы адукацыі, культуры, адкрыты цудоўныя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы і іншае.

Дзякуючы Дзяржаўнай праграме ўстойлівага развіцця вёскі, зацверджанай указам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, да лепшага змяніліся аграгарадкі і вёскі: туды прыйшоў газ, цэнтралізаваныя водаправоды, адноўлены аб’екты інфраструктуры. Напрыклад, на Століншчыне ў гэтым кірунку шмат зроблена ў аграгарадках Альшаны, Глінка, Лядзец, Кароцічы, Рубель, у вёсцы Ніжні Церабяжоў і іншых.

Відавочны клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў, малазабяспечаных грамадзян. Не магу не сказаць і пра вельмі прыемную асаблівасць раёна. На Століншчыне жывуць 2035 мнагадзетных сем’яў і 512 жанчын узнагароджаны ордэнам Маці.

Канешне, не ўсё так бязвоблачна – ёсць шэраг праблемных пытанняў. Але калі мы будзем імкнуцца вырашыць іх разам, вынік не прымусіць сябе чакаць.

– Дзякуй за гутарку.

Алена КЛІМУШКА

Фота  Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • Тут
  • Двери, окна и скобяные изделия в Петровиче. Доставка в день заказа
  • okna-petrov.ru