Выстаўка-кірмаш «Радасць слова»

Сёння ў Століне пачынае работу праваслаўная духоўна-асветніцкая выстаўка-кірмаш “Радасць слова”. Мерапрыемства адбываецца па благаславенні Высокапраасвяшчэн-нейшага Сцяфана, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага і прадоўжыцца да другога жніўня.

Наведвальнікам выстаўкі прадстаўлены шырокі выбар духоўна-маральнай, адукацыйнай і дзіцячай літаратуры, а таксама аўдыя-відэапрадукцыі, ікон і царкоўных рэчаў. У храм у гонар Узнясення Гасподня (вул. Гарынская, 64) прывезена ікона з часцінкай мошчаў мучанікаў дзяцей Віфлеемскіх. Свабодны доступ да іконы будзе арганізаваны штодзённа.

Выставачны павільён па вуліцы Леніна, 6 (побач з універмагам)  адчынены з 10.00 да 19.00 гадзін. Сардэчна запрашаем!

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *