Восем парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства выяўлены ў Столінскім раёне


З 29 чэрвеня па 12 ліпеня 2015 года работнікі Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету правялі пяць палявых кантрольных мерапрыемстваў, у ходзе якіх выяўлены восем парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Прыбярэжная зона – не месца для стаянкі

За стаянку транспарту ў межах прыбярэжнай паласы ракі Гарынь прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці двое жыхароў аграгарадка Альшаны.

Адзін з іх паставіў свой трактар за 2,5 метра ад урэзу вады, другі спыніўся на аўтамабілі за 25 метраў ад берагавой лініі. Абодва парушылі Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства (п.109.6 і п. 109.15). Складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні па ч. 1 арт. 15.35 КаАП.

З забароненымі прыладамі

Пратакол аб адміністрацыйным парушэнні па ч. 2 арт. 15.35 КаАП складзены на жыхара аграгарадка Рубель, які рухаўся за 700 метраў ад ракі Льва па грунтовай дарозе на матацыкле без рэгістрацыйнага знака і меў пры сабе рыбалоўную сетку.

З забароненай прыладай быў і жыхар Століна ў рыбалоўных угоддзях Прыпяці за 10 кіламетраў ад аграгарадка Лядзец.

Лескавыя сеткі даўжынёй 30 і 70 метраў у іх канфіскаваны.

Вага малая, а шкода вялікая

Трое жыхароў Альшан пятага ліпеня ўначы здабывалі рыбу забароненай прыладай лоўлі на рацэ Прыпяць. У іх канфіскавана лескавая сетка памерам 49 метраў.

Незаконны ўлоў склаў 3,9 кілаграма рыбы, а шкода нанесена навакольнаму асяроддзю ў памеры 21 базавай велічыні (3780000 рублёў), кошт здабытай прадукцыі — 207 тысяч рублёў.

На парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Спроба закончылася пратаколам

Адміністрацыйнымі пратаколамі закончылася спроба здабыць рыбу на рацэ Вятліца для трох жыхароў Мазыра, Рэчыцы і Пінска.

У іх забраны дзве сеткі агульнай даўжынёй 88 метраў.

У ходзе палявых рэйдаў праведзены гутаркі з 25 рыбаловамі-аматарамі, 6 нарыхтоўшчыкамі і 9 паляўнічымі.

Па звестках інспекцыі падрыхтавала Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *