Усе ўдзельнікі жніва засяроджаны на тым, каб не страціць вырашчанага

Наперад па намалоце вырваўся камбайнер Віктар Панцялеевіч Дабрынец

На ўборцы рапсу неяк не адчувалася тое напружанне жніва, як на збожжавых. У КСУП “АграГлінка” ва ўрочышчы Каля Яўгеніча чатырма камбайнамі ўбіралі авёс. Чатыры вопытныя камбайнавыя экіпажы выконвалі сваю работу паважліва: без мітусні пачыналі загонку, загадзя падавалі сігнал аб тым, што бункер напоўнены. І вадзіцелі на трох аўтамашынах, занятыя адвозкай збожжа, спрытна ўпісваліся ў гэты зладжаны рытм, не дапускаючы прастояў камбайнаў.

Камбайнавыя экіпажы ў складзе Віктара Панцялеевіча Дабрынца і Мікалая Раманавіча Ярашэвіча, Алега Генадзьевіча Палхоўскага і Віктара Аляксеевіча Язубца, Івана Піліпавіча Сцепанчука і  Віктара Віктаравіча Мазаля, Антона Аляксандравіча Ярашэвіча і Івана Сцяпанавіча Ярашэвіча вопытныя і вельмі старанныя хлебаробы.

На адвозцы збожжа на ток не адстаюць вадзіцелі Віктар Аляксеевіч Язубец, Алег Іванавіч Рэдзель і Уладзімір Піліпавіч Леанавец.

Віктар Панцялеевіч Дабрынец убірае на родных палетках вось ужо 23-ці сезон. Камбайн КЗС-10 у яго правераны за восем папярэдніх сезонаў, не падводзіць: Віктар Панцялеевіч першым зранку паспеў адгрузіць два бункеры збожжа.

— Хаця пасевы не надта высокія, надта не спяшаемся, — расказвае камбайнер, — важна добра вымалаціць каласкі. Год засушлівы, ураджай не такі вялікі, як хацелася б.

Выгрузка збожжа адразу з двух камбайнаў

Зрэз аўса вядзецца на нізкім узроўні. Тут патрэбна высокае майстэрства. Усе ўдзельнікі  жніва  тут  засяроджаны на тым, каб не страціць вырашчанага. На пясчаных участках цяпер сярэдняя ўраджайнасць атрымліваецца па 29 цэнтнераў,  а пшаніца ўрадзіла па 40 цэнтнераў з кожнага гектара.

На камбайнах ёсць плёнка, каб рэгулярна правяраць якасць вымалочвання збожжа. Забяспечаны камбайны і чатырма вогнетушыцелямі на кожным з іх. На ўсялякі выпадак з бочкай, напоўненай вадой, дзяжурыць механізатар Васіль Мікалаевіч Язубец.

Як запэўніў начальнік участка Мікалай Мікалаевіч Шэлест, жніво цяпер вядзецца на поўную моц. Распрацаваны графік пераходу тэхнікі на наступныя палі.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • Прокат авто иркутск
  • Программа учета проката оборудования, авто и пр. Автоматизируй свой бизнес
  • good-auto38.ru