Уборка траў другім укосам набліжаецца да трэцяй часткі ўсіх угоддзяў

Травы скошаны на 2917 гектарах. Раней за іншых з гэтай работай справіліся ў СВК “Палеская ніва” і “Новая Прыпяць”.

У разрэзе нарыхтаваных кармоў перавага ў сенажу. Яго нарыхтавана 106615 тон, што складае 56,1 працэнта да плана. Як відаць з аператыўнай інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, штодзённы прырост гэтага корму ў пяці гаспадарках, якія вядуць яго нарыхтоўку, складае па 200-400 тон. Гэта дазваляе вытрымліваць тэхналогію нарыхтоўкі корму.

Пабольшала колькасць сенажу ў рулонах. У сямі гаспадарках яго нарыхтавана па сучаснай тэхналогіі 2031 тона. У СВК “Фядорскі” – 820 тон, у СВК “Лядзецкі” – 545 тон.

Нарыхтавана 5319 тон сіласу з траў. Больш чым па дзесяць працэнтаў запланаванай колькасці такога корму маюць у КСУП “Варані” і “АграГлінка”.

Ёсць трэцяя частка запланаванай колькасці сена. Найбольш яго ў СВК “Новае жыццё-2003” – 58,5 працэнта.

Упершыню ў раёне давялося перавесці ў кармы частку збожжавых і зернебабовых культур. З іх нарыхтавана 10000 тон збожжасенажу.

У сярэднім па раёне на адну ўмоўную галаву статка нарыхтавана па 6,76 цэнтнера кармавых адзінак. Гэта амаль на два цэнтнеры менш, чым было на адпаведную дату мінулага года. У КСУП “Відзіборскі” забяспечылі ўжо 10,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву статка, але і гэта на 2,5 цэнтнера менш, чым было на адпаведны перыяд мінулага года.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *