У рытме маладзёжнай творчасцi

Народны драматычны тэатр “Пагарынне” Столінскага ГДК і танцавальны калектыў “Пралеска” Альманскага СДК  прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі маладзёжнай творчасці “У рытме часу”, які праходзіў 18-19 ліпеня ў г. Іванаве.

Маладзёжным шэсцем “Нашы перамогі – табе, Беларусь!” удзельнікі прайшлі на пляцоўку ля Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбывалася галоўнае дзейства.

У праграме выступілі  творчыя  калектывы Брэста, Мінска,Івацэвічаў, Пружан, Іванава, Пінскага раёна. Моладзь дэманстравала, чым яна можа здзівіць, якія захапленні можна выбраць, каб рэалізаваць свае здольнасці, як цікава і з карысцю для сябе і грамадства праводзіць вольны час. Увагу гледачоў прыцягвалі  паказальныя выступленні цыркавога калектыву, тэатра моды, школы ўсходніх танцаў, коннага клуба, веласіпедыстаў.

У гарадскім парку працавалі атракцыёны, шматлікія выстаўкі.

Народны драматычны тэатр “Пагарынне” (кіраўнік Іна Філановіч) на суд гледачоў вынес мініяцюры “Шуба”, “Даішнік” і “На паляванні”. А танцавальная “Пралеска” (кіраўнік Ала Дзенісовіч) захапіла публіку  цыганскім і “Дзікімі танцамі”, кампазіцыяй “Вёсачка мая”.

Дадому нашы артысты аматарскай творчасці вярнуліся з яркімі ўражаннямі, падарункамі і дыпломамі ўдзельнікаў I Рэгіянальнага фестывалю маладзёжнай творчасці.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *