У падтрымку дзеючага Прэзiдэнта

З 23 ліпеня пачаўся збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты.

У суботу пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, насупраць універмага ў Століне арганізавала раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Белыя майкі і кепкі старшыні раённай арганізацыі Вячаслава Мікалаевіча Шэлеста і юных валанцёраў з лагатыпам”Белая Русь”  і сцяг аб’яднання нельга было не заўважыць. Пра гэта інфармаваў і стэнд, на якім – вялікі партрэт Аляксандра Лукашэнкі, побач — матэрыялы з біяграфічнымі данымі.

А на прадуктовым рынку подпісы ў падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі збіралі прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Захаравіч Карплюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Аляксеевіч Дзямко. Людзі ахвотна падыходзілі і ставілі свае подпісы. Безумоўна, мала хто ходзіць з пашпартам на рынак, аднак знаходзіліся тыя, у каго былі дакументы сведчання асобы пры сабе, а некаторыя тэлефанавалі  мужу ці сваім родным, каб прынеслі пашпарт.

У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Збор подпісаў прадоўжыцца да 21 жніўня.

Галіна ГАШЧУК

У падтрымку дзеючага Прэзiдэнта: 3 комментария

  • 03.08.2015 в 6:21 пп
    Permalink

    Вы, сборщики в поддержку, сразу можете покупать билет в Северную Корею. Там и выбирать никого не надо!

  • 29.07.2015 в 11:32 пп
    Permalink

    О, равные возможности, кто бы сомневался.
    И вот мне интересно, они собирают подписи в свое рабочее время?

  • 28.07.2015 в 1:57 пп
    Permalink

    То есть получается, что о существовании других кандидатов в кандидаты на пост президента РБ столинцы не знают? Или это такая скрытая/показная агитация, чтобы «людзі ахвотна падыходзілі і ставілі свае подпісы». НП, вы же средство массовой информации, а пишете только об одном человеке. Или у вас будет серия материалов и вы будете по имени отчеству называть членов инициативных групп других выдвиженцев, обязательно указывая их должность?
    И еще вопрос наболевший — почему слово «президент» с большой буквы? Статья в газете не официальный документ. Подскажите, пожалуйста, правило русского языка, которым руководствуетесь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *