Століншчыну з рабочай паездкай наведаў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Васільевіч Ліс

8 ліпеня Століншчыну з рабочай паездкай наведаў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Васільевіч Ліс.

Гэта не першы візіт кіраўніка вобласці ў наш раён. Як і раней, Анатоль Васільевіч звярнуў увагу  на навядзенне парадку на зямлі, на эфектыўнае выкарыстанне ўгоддзяў, у тым ліку ў прыдарожных палосах.

Чарговым стала і наведванне ААТ “Гарынскі агракамбінат”. Як вядома, выраб прадукцыі тут пакуль адбываецца са стратамі, хаця ў прадпрыемства ўкладзены значныя сродкі на мадэрнізацыю, павышэнне культуры вытворчасці. Ацэньваючы цяперашняе становішча гэтага буйнога прадпрыемства па перапрацоўцы прадукцыі раслінаводства, намаганні калектыву па хутчэйшым кансерваванні зялёнага гарошку і агуркоў, Анатоль Васільевіч нацэліў усіх на дасягненне прыбытковасці ў рабоце. Для гэтага неабходна і далей удасканальваць вытворчасць, павышаць прадукцыйнасць працы, больш шчыльна займацца вывучэннем і асваеннем выгадных рынкаў збыту прадукцыі.

На Століншчыне пачалася ўборка ўраджаю. Першымі ўбіраць азімы рапс пачалі ў КУВП “Манькавічы”. Менавіта гэтую гаспадарку і наведаў старшыня аблвыканкама. Спачатку ва ўрочышчы Меша, дзе ішла ўборка рапсу, ён цікавіўся станам гэтай культуры, ураджайнасцю, умовамі рэалізацыі. Вельмі важна выканаць дзяржзаказ, вырашчанае дадаткова трэба ашчадна і эфектыўна выкарыстаць у рэгіёне.

Фёдар ШУМКО

Фота Аляксандра  НІКІФАРЭНКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *