Прыярытэт парадку на зямлi

У суботу, 25 ліпеня з рабочым візітам на Століншчыне пабываў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Ліс.

Разам са старшынёю Столінскага райвыканкама Рыгорам Васільевічам Пратасавіцкім губернатар наведаў СВК “Фядорскі”. Са станоўчага боку ацаніў ход уборачных работ, а таксама работ па нарыхтоўцы кармоў.

—        Усе ўборачныя работы ў вобласці неабходна завяршыць у сямі-дзесяцідзённы тэрмін, — адзначыў губернатар. – Сёння ўжо трэба думаць пра дзень заўтрашні – пра ўраджай будучага года.

Як мага больш сеяць пажніўных і паўкосных культур, каб трымаць на належным узроўні вытворчасць малака.

Будучы на тэрыторыі раёна, Анатоль Васільевіч засяродзіў увагу на тэме навядзення парадку на зямлі. У прыватнасці гэта тычылася ачысткі тэрыторыі ўздоўж аўтамабільных трас ад расліннасці, надання ім належнага эстэтычнага выгляду. А таксама ўпарадкавання зямель пасля правядзення на іх меліярацыйных работ.

У ходзе візіту абмяркоўвалася пытанне аб аб’яднанні некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Алена КЛІМУШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *