Прыгажэй, родны Столiн!

Заўтра будзе адзначацца Дзень горада Століна, якому згодна з першымі пісьмовымі ўпамінаннямі сёлета спаўняецца 460 гадоў. Тут пастаянна жывуць,  вучацца, працуюць, адпачываюць больш за 12750 жыхароў, гасцінна прымае горад і тых, хто прыязджае з раёна і з больш далёкіх мясцін.

Пра сённяшні Столін, яго перспектывы наша размова з начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Генадзем Іванавічам БЕРАЗОЎСКІМ (на здымку).

– Неаднойчы даводзілася чуць ад гасцей горада, асабліва замежных, што наш Столін – утульны і прыгожы, вельмі нагадвае еўрапейскі населены пункт. Што робіцца для таго, каб Столін прыгажэў, рабіўся больш прывабным і зручным для жыцця?

– Вядома, усё не адбываецца само сабою. Традыцыйна ранняй вясною  робіцца абход асноўных вуліц горада з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, у ходзе якога ўдакладняюцца дэталі добраўпарадкавання вуліц і прылягаючых тэрыторый, іх азелянення. Штогод праходзіць агляд-конкурс па добраўпарадкаванні і азеляненні горада.  Сярод пераможцаў аглядаў-конкурсаў – філіял ААТ “Савушкін прадукт”, ДРБУ-141, ПМК-24, ДБПМК-32, РКЦ    №  21  ААТ  “Белаграпрамбанк”, Столінская ЖКГ, райспажыўтаварыства, аўтавакзал аўтапарка № 12. У кожным з гэтых прадпрыемстваў і арганізацый знаходзяцца творчыя і заклапочаныя людзі, якія ўносяць прыгажосць і свежасць у аблічча будынкаў і тэрыторый. Значная роля ў панаванні парадку і прыгажосці на гарадскіх вуліцах, у парках і скверах работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Толькі за пяць месяцаў гэтага года на добраўпарадкаванні Століна яны асвоілі 3,5 мільярда рублёў.

– Твар Століна – гэта і прывабныя будынкі, і многа-многа кветак наўкола, зеляніна насаджэнняў…

– Не толькі ў цэнтры горада, а і на ўсёй яго тэрыторыі не павінна быць неахайных пабудоў і прылягаючых тэрыторый. Больш дагледжанымі сталі паркі і скверы. Яшчэ адзін сквер закладзены нядаўна каля кінатэатра “Экран” па вуліцы Леніна.

– Важна не толькі ствараць, а і берагчы ўсё гэта хараство. Як удаецца рабіць гэта?

– Прыгожае, яго стварэнне асабістымі рукамі выклікае гонар за зробленае. Ці заўважылі вы, што мяняецца   менталітэт  людзей у адносінах да добраўпарадкавання?  Значна паменшала выпадкаў вандалізму, калі знішчаліся, шкодзіліся агароджы, кветнікі. А колькі гараджан актыўна далучылася да  добаўпарадкавання каля сваіх дамоў! На святкаванні Дня горада вырашана ўшанаваць больш, чым летась, тых нераўнадушных да прыгажосці роднага горада людзей, якія вызначыліся ў намінацыях лепшых па  добраўпарадкаванні і азеляненні прадпрыемстваў, аб’ектаў прыватнага бізнесу, шматкватэрных, уласных дамоў.

Гутарыў

 Фёдар ШУМКО

Фота аўтара 

Прыгажэй, родны Столiн!: 3 комментария

  • 07.07.2015 в 10:02 дп
    Permalink

    Ну не скажите, Сергей. Как человеку, который посещает Столин несколько раз в год, мне изменения видны. Город стал вылизанным что ли. Чистенько, аккуратненько, клумбочки причудливые…

  • 07.07.2015 в 1:29 дп
    Permalink

    перспективы весьма туманны. Помнится Генадзій Іванавіч уже работал на ниве образования. теперь ЖКХ. И жнец и швец, как говориться. А результат аналогічен

  • 06.07.2015 в 8:49 пп
    Permalink

    А каковы перспективы? Что планируют сделать, посадить, построить открыть?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *