Права подпiсу

З 23 ліпеня ў краіне пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У самых ажыўленых месцах праводзяцца пікеты, члены ініцыятыўных груп запрашаюць будучых выбаршчыкаў да стэндаў. Агітаваць на карысць таго ці іншага пакуль забаронена Выбарчым кодэксам.

Уся функцыя актывістаў абмяжоўваецца тым, каб без памылак перапісаць у спецыяльны бланк ручкай даныя пашпарта і папрасіць яго ўладальніка паставіць самому дату і подпіс. Але і без агітацыі ля пікетаў амаль заўсёды шматлюдна. Пазаўчора непадалёку ад універмага ў Століне пікет у падтрымку дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі разгарнулі актывісты Столінскага РК ГА “БРСМ”. Да стэнда падыходзілі грамадзяне рознага ўзросту. А крыху раней такі ж пікет быў арганізаваны прадстаўнікамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на чале з Міхаілам Захаравічам Карплюком.

— Тых, хто паставіў подпісы ў падпісных лістах, магло б быць і больш. Людзі падыходзяць, цікавяцца. Але ў многіх няма з сабой пашпарта. Існуе яшчэ адна праблема – многія не ведаюць, што подпіс за вылучэнне кандыдата ў Прэзідэнты можна паставіць не за аднаго прэтэндэнта, а адразу за некалькіх, — расказаў першы сакратар Столінскага РК ГА “БРСМ” Вадзім ЗАРУБА ля пікета непадалёку ад універмага.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Права подпiсу: 1 комментарий

  • 31.07.2015 в 7:47 пп
    Permalink

    Ох, судя по тому, что это уже вторая статья за несколько дней в поддержку действующего, с трудом верится, что «амаль защседы шматлюдна»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *